Падгор’еўскі сельсавет
Падгор’еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Падгор’е. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Амхаўскі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Амхавая[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нядашава, сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі сельсавет[2]. 30 лістапада 2016 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Нядашава 1 у вёску Падгор’е[3]. 16 сакавіка 2017 года Нядашаўскі сельсавет перайменаваны ў Падгор’еўскі сельсавет[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1514 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1106 чалавек[7]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2009 г.):
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia