Мастоцкі сельсавет
Масто́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Масток. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Заходскага сельсавета Шклоўскага раёна перададзена вёска Кастрыцы[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Машанацкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Макаўня, Макрусінка і Мацееўшчына)[2]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Брылеўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Зарудзееўка, Макаранцы, Машанакі і Мішкаўка)[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1309 чалавек[4], з іх 94,6 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1486 чалавек[6]. СкладСтанам на 2009 год у склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў, пасля ўзбуйнення — 17 населеных пунктаў (23.12.2009 г.):
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia