Быстроўка (Смаленская вобласць)
Быстроўка (руск.: Быстровка) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Казіміраўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 31 жыхар (2007). Геаграфічнае становішчаРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на поўдзень ад Рудні, за 10 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. За 10 км на поўнач ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск. ГісторыяУ 1674 годзе згадваецца як вёска Дурышкі ў складзе маёнтка Любавічы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[1]. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года[2]. У 1963 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР вёска Дурышкі Руднянскага сельскага раёна пераназвана ў Быстроўку[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia