Губы (Смаленская вобласць)
Губы (руск.: Губы) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Панізоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 2 жыхары (2015). Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 52 км на паўночны ўсход ад Рудні, за 4 км на захад ад аўтадарогі 66К11 Смаленск — Невель, на беразе ракі Баражанка. За 54 км на паўночны захад ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia