Магільна (Смаленская вобласць)
Магільна (руск.: Могильно) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Круглоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 197 жыхароў (2007). Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на захад ад Рудні, у 8 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Заальшанка. У 6 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 462 км на лініі Смаленск — Віцебск. ГісторыяУ 1676 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[1]. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[2] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia