Перавалочча
Перавалочча (руск.: Переволочье) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 6 км на поўнач ад раённага цэнтра, за 1,5 км ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў — Рудня). Насельніцтва — 284 жыхары[1] (2012). Адміністрацыйны цэнтр Перавалоцкага сельскага паселішча. ГісторыяНазва паходзіць ад слоў волак, перавалок. У старажытнасці тут была частка шляху з вараг у грэкі (судны перацягваліся з ракі Бярэзіна у возера Вялікае Рутавеч і далей ужо водным шляхам у Касплю). 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы знаходзіўся фашысцкі канцлагер для савецкіх ваеннапалонных[2]. Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia