Панізоўе (сяло)
Панізоўе (руск.: Понизовье) — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы вобласці за 36 км на поўнач ад раённага цэнтра, на левым беразе ракі Каспля, за 26 км на захад ад Дзямідава і ў 10 км на ўсход ад мяжы з Беларуссю. Насельніцтва — 959 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Панізоўскага сельскага паселішча. ГісторыяПанізоўе размешчана на левым беразе р. Каспля. Рака была часткай шляху «з вараг у грэкі». Паселішча існавала на памежжы Вялікага Княства Літоўскага з Расійскай імперыяй. У той час як суседняя Рудня (да 1772) уваходзіла ў склад ВКЛ, Панізоўе належала да Расіі. Да 1924 сяло ў складзе Сілуянаўскай воласці Парэцкага павета Смаленскай губерні. У 1924—1929 гадах — адміністрацыйны цэнтр Панізоўскай воласці Дзямідаўскага павета. У 1929—1930, 1935—1961 гадах — цэнтр аднайменнага раёна. З 1961 года ў складзе Руднянскага раёна ЭканомікаПлодагадавальнік «Смаленскія саджанцы» адзіны гадавальнік, у якім прадаюць толькі мясцовы пасадачны матэрыял. Цагляны завод выкарыстоўвае ў якасці сыравіны мясцовыя азёрна-ледавіковыя гліны і суглінкі. Сярэдняя школа, бальніца, бібліятэка, малочны завод. Славутасці
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia