Ніколінкі (Смаленская вобласць)
Ніколінкі (руск.: Николинки) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 6 жыхароў (2007). Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 26 км на паўночны ўсход ад Рудні, за 4 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў - Рудня, на беразе ракі Чарабесна. За 31 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 439 км на лініі Смаленск — Віцебск. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia