Гранкі (Смаленская вобласць)
Гранкі (руск.: Гранки) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смалігоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 243 жыхара (2007). Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 23 км на паўднёвы ўсход ад Рудні, за 1 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Леляква. У 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Пасялковая на лініі Смаленск — Віцебск. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia