Вадзім Іванавіч Болбас
Вадзі́м Іва́навіч Бо́лбас (нар. 9 лютага 1942, Казакова, Вішнёўскі сельсавет, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — аўтар і перакладчык, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (2012). Піша вершы, навелы, эсэ; перакладае вершы з польскай, рускай і ўкраінскай моў. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і супрацоўніка райвыканкама і настаўніцы. Жыў з бацькамі пад нямецкай акупацыяй да вызвалення ў 1944 годзе. У 1956 годзе скончыў няпоўную сярэднюю школу ў Вішнёўцы, у 1959 — сярэднюю школу № 16 у Бабруйску. Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (Горкі, Магілёўская вобл.). Правучыўся адзін курс, у 1960 годзе адлічаны па ўласным жаданні і паступіў на хімічны факультэт БДУ, які скончыў у 1965 годзе, кваліфікацыя — хімік. Прайшоў тэрміновую вайсковую службу. З 1967 года працаваў на светлагорскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно» на розных пасадах, у тым ліку начальнікам цэха. У 1987 годзе пераведзены ў орган дзяржаўнай прыёмкі прадукцыі на ВА «Хімвалакно». Пазней працаваў кіраўніком аналітычнай лабараторыі пры Светлагорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Жыве ў Светлагорску. Літаратурная дзейнасцьПершая літаратурная публікацыя — эсэ «Мой светлы горад» у газеце «Наша ніва», 1999, № 35[1]. Пераклаў на беларускую мову шэраг паэтычных твораў А. А. Блока, К. Галчынскага, В. Стуса і іншых. Выдаў два зборнікі прозы і перакладаў прозы, а таксама зборнік перакладаў вершаў I. А. Бродскага. Удзельнічаў у калектыўных выданнях. Творы друкаваліся таксама ў газеце «Сям’я», часопісе «Дзеяслоў». Уваходзіць у рэдакцыйную калегію літаратурнага альманаху «Палац» гомельскага абласнога аддзялення СБП. БібліяграфіяЗборнікі
У калектыўных выданнях
Пераклады ў кнігах
У перыядычных выданнях
У краязнаўстве
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia