Валерый Іванавіч Карніцкі
Валерый Карніцкі (нар. 20 жніўня 1991, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана». Старэйшы брат Валерыя, Аляксандр, таксама з’яўляецца футбалістам. Клубная кар’ераУ 2010 годзе выступаў у Другой лізе за клуб «Вігвам» са Смалявічаў. Пазней гуляў за міні-футбольны «Дынама-БНТУ», за стаўбцоўскі «Нёман» у чэмпіянаце Мінскай вобласці. У сакавіку 2014 года далучыўся да клуба «Баранавічы», з якім выйграў Другую лігу. Пачатак сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня вярнуў месца ў асноўным складзе каманды. У лютым 2016 года адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама», і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[3], дзе спачатку не гуляў з-за траўмы, а з верасня пачаў праходзіць у асноўны склад. У лютым 2017 года далучыўся да клуба «Смалявічы-СТІ»[4]. Дапамог смалявічцам выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2017, аднак па заканчэнні сезона пакінуў каманду. У лютым 2018 года быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[5], але беспаспяхова. У выніку пачаў сезон 2018 у складзе «Нёмана-Агра» ў Другой лізе. У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», разам з якім выйграў Другую лігу. У снежні 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам[6]. Пакінуў «Арсенал» у ліпені 2021 года. З пачатку 2023 года стаў выступаць у Другой лізе за стаўбцоўскі «Кронан». Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia