Валожынскі раённы выканаўчы камітэт

Валожынскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Валожынскі раён
Дата стварэння 15 студзеня 1940
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Валожынскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 222357, Мінская вобласць, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Старшыня Яўген Міхайлавіч Круковіч
Сайт volozhin.gov.by

Валожынскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню- на тэрыторыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Валожынскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Валожына, у будынку на плошчы Свабоды, 2.

Структура

  • Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме;
  • Упраўленне справамі;
  • Аддзел эканомікі;
  • Аддзел землеўпарадкавання;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
  • Аддзел унутраных спраў.
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;

Старшыні

  • Яўген Сцяпанавіч Казінцаў (1940—1941 і 1944—1950)
  • Пётр Якаўлевіч Качанаў (1950—1956)
  • Кандрацій Ціханавіч Антонаў (1956—1961)
  • Васіль Ціханавіч Савельеў (1961—1962 і 1965—1970)
  • Аляксандр Пятровіч Анціпенка (1971—1974)
  • Іван Анісімавіч Яфіменка (1974—1980)
  • Аляксандр Хрыставоравіч Чаеўскі (1980—1981)
  • Анатоль Іванавіч Дылеўскі (1981—1986)
  • Анатоль Іванавіч Зазетка (1986—1989)
  • Сяргей Сяргеевіч Маляўскі (1989—1990)
  • Валянцін Іванавіч Малішэўскі (1990—2002)
  • Іван Станіслававіч Маркевіч (2002—2009)
  • Уладзімір Антонавіч Наўмовіч (2009—2016)
  • Мікалай Анатолевіч Астрэйка (2016—2019)
  • Яўген Міхайлавіч Круковіч (з 2019)

Крыніцы

Спасылкі

  • volozhin.gov.by — афіцыйны сайт Валожынскага раённага выканаўчага камітэта
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya