Валянцін Сцяпанавіч Агалец
Валянці́н Сцяпа́навіч Агале́ц (нар. 24 кастрычніка 1950, в. Азяраны Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1995—1999), генерал-лейтэнант, кандыдат ваенных навук (1996). БіяграфіяБеларус. У 1973 годзе скончыў Арджанікідзаўскае ваеннае вучылішча імя С. М. Кірава МУС СССР, у 1984 — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, 1994 г. — КУАС пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Працоўную дзейнасць пачаў у 1968 годзе экспедытарам аддзела рабочага забеспячэння Тураўскага леспрамгаса. У 1969—1970 гг. служыў у Савецкай Арміі на пасадах радавога і сяржанцкага складу. Ва ўнутраных войсках з кастрычніка 1970 года. Паслядоўна праходзіў службы на пасадах у войсках УВ на тэрыторыі БССР, Казахскай і Кіргізскай ССР. З верасня 1992 года ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь — начальнік УВВ, першы намеснік камандуючага войскамі, з 12 жніўня 1994 года — намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[1], з кастрычніка 1995 года — першы намеснік Міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі, са снежня 1995 года па люты 1999 года — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2006 гадах — прадстаўнік МУС пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь ва Украіне. Звольнены ў запас у красавіку 2007 года. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia