Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў
Уладзімір Уладзіміравіч Наву́маў (7 лютага 1956, Смаленск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Беларусі (2000—2009). БіяграфіяСкончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У сістэме МУС з 1976 года. Даслужыўся ад міліцыянера да начальніка атрада спецыяльнага прызначэння, камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У верасні 2000 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 6 красавіка 2009 года. 27 лістапада 2001 года абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Кіраваў федэрацыяй да 21 студзеня 2010 года. Санкцыі, абвінавачванніНавумаў быў уключаны ў санкцыённыя спісы ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб)[1] і ЕС (спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС)[2]. Згодна з рашэннем Еўрапейскага Саюза, Навумаў «не прыняў меры па расследаванні справы аб адкрытых знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага ў Беларусі ў 1999—2000 гадах (…) у якасці міністра унутраных спраў ён адказваў за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрацый да выхаду на пенсію 6 красавіка 2009 года па стане здароўя»[3]. Таксама Навумаў знаходзіцца ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[4] і Швейцарыі[5]. Паводле журналісцкага расследавання, выпушчанага ў лістападзе 2024 года, Навумаву належыць 75 % зарэгістраванай у Маскве кампаніі «Зорка Фуд», якая гандлюе збожжам у акупаваным Марыупалі[6]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia