Іван Уладзіміравіч Кубракоў
Іван Уладзіміравіч Кубракоў (нар. 5 мая 1975, в. Маліноўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2020). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Маліноўка Касцюковіцкага раёна ў шматдзетнай сям’і. Яго бацька Уладзімір Цімафеевіч працаваў на хлебзаводзе ў суседняй вёсцы Бялынкавічы, затым быў вартаўніком і пастухом, а маці Ганна Уладзіміраўна працавала ў калгасе[1][2]. Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1995 годзе. З 2001 года працаваў участковым РУУС Цэнтральнага раёна Мінска , потым — старшым участковым інспектарам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, які пасля ўзначаліў. Кіраваў Заслаўскім аддзелам Мінскага РУУС[3]. Быў ініцыятарам вяртання ў 2012 годзе падраздзяленням міліцэйскага спецназа, якія на той час змянілі ўжо некалькі найменняў — ПМСП, СРБР — назвы «АМАП». Яго прапанову падтрымаў тагачасны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і даручыў выпрацаваць прапановы па рэфармаванні палка міліцыі спецыяльнага прызначэння і рот хуткага рэагавання з мэтай павышэння іх эфектыўнасці і функцыянальных магчымасцей. Пасля аналізу шэрагу прапаноў па ўдасканаленні формы адзення, тэхнікі, узбраення і тактычных схем было прапанавана стварыць у складзе АМАП узвод баявога прызначэння, які пры неабходнасці мог выканаць функцыі падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам да прыбыцця асноўных сіл[3]. У 2015 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам ўпраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі. 12 мая 2017 года прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама[4]. 29 чэрвеня 2018 года Івану Кубракову прысвоілі спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі[5]. 28 сакавіка 2019 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама[6] Па словах камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, Іван Кубракоў сыграў «каласальную ролю ў абароне народа» ў час пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі[7]. 29 кастрычніка 2020 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь[7]. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Івану Кубракову званне генерал-лейтэнанта міліцыі[8]. Санкцыі ЕС і іншых краін31 жніўня 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[9]. 2 кастрычніка 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ён адказны «за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіла міліцыя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку за катаванні, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў»[10]. Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Канада[11], Вялікабрытанія[12], Швейцарыя[13][14]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[15]. Таксама 2 кастрычніка 2020 года Кубракоў быў уключаны у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16]. 8 сакавіка 2022 года Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцый у кастрычніку таго ж года[17]. Узнагароды
Заўвагі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia