Уладзімір Аляксандравіч Заламай
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Залама́й (нар. 7 студзеня 1940, в. Канчаны, Гродзенскі павет, Беластоцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяСкончыў Ваўкавыскі заатэхнікум (1960), Мінскі радыётэхнічны інстытут (1968), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1980). З 1968 года працаваў інжынерам на Брэсцкім заводзе электравымяральных прыбораў, начальнікам цэха, з 1973 года — сакратар парткама Брэсцкага электрамеханічнага завода, з 1980 года — першы сакратар Баранавіцкага гаркама КПБ. Узначальваў аддзел прамысловасці, з 1986 па 1989 гады быў сакратаром Брэсцкага абкама КПБ, у 1989—1992 гадах — першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, з 29 чэрвеня 1993 года — намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 26 жніўня 1994 года — міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 9 снежня 1994 года быў прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.[1] 13 сакавіка 2000 года быў адпраўлены ў адстаўку.[2] Пасля быў прызначаны кіраўніком аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі ў Калінінградзе. З 2008 года працаваў выканаўчым дырэктарам ТАА «Балтыйская гандлёвая кампанія». Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia