Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў
Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў (13 чэрвеня 1924 — 19 лютага 2013[2]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1966, 1984). Палітвязень Беларусі. БіяграфіяНарадзіўся 13 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне ў якасці байца, пазней — памочніка начальніка штаба 600-га партызанскага атрада. У верасні 1943 года Васіля Старавойтава, партызанамі разам з бацькам, прынялі кандыдатам у члены камуністычнай партыі. Працяглы час знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы. У 1957—1968 гадах працаваў дырэктарам саўгаса «Раднянскі» Клімавіцкага раёна. У 1968—1997 гадах — старшыня калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага. За поспехі ў рабоце стаў двойчы Героем сацыялістычнай працы[3]. Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Абіраўся дэлегатам XXV, XXVI і XXVII з’ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам бюро Кіраўскага райкама партыі. У складаныя 1990-я гады Старавойтаў працягваў кіраваць гаспадаркай, ператворанай у закрытае акцыянернае таварыства. Да 1994 годзе на рахунках гаспадаркі было 5,5 млрд рублёў. Выступаў з крытыкай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, не падтрымаў яго кандыдатуру на выбарах 1994 года. Адкрыта на ўсю краіну ўсумніўся ў дзелавых якасцях былога дырэктара саўгаса «Гарадзец»[4]. Стаў адным з першых яго палітвязняў[5]. У кастрычніку 1997 года быў адхілены ад працы і арыштаваны. Абвінавачваўся ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары, арганізацыі забойства кіраўніка Магілёўскага Дзяржкантролю Мікалуцкага. У той перыяд было арыштавана шмат людзей, у тым ліку Старавойтаў і, са скандальнай дэманстрацыяй на беларускім тэлебачаньні, міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў[6]. Правёў за кратамі амаль паўтары года. У СІЗА ён перанёс два сардэчныя прыступы, мікраінсульт, пасля якога не мог гаварыць, практычна страціў зрок. У 1999 годзе быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці. Працэс над Васілём Старавойтавым атрымаў шырокі грамадскі рэзананс у беларускай, расійскай і замежнай прэсе. Пасля вызвалення з месцаў зняволення вярнуўся дадому. Удзельнічаў у палітычным жыцці краіны, быў сябрам палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Жыў у вёсцы Мышкавічы Магілёўскай вобласці. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia