Васіль (Лужынскі)
Васіль (свецкае імя: Васіль Венядзікт Лужы́нскі; 1791[B], Старая Рудня, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня — 2 лютага (21 студзеня) 1879, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч Расійскай імперыі, епіскап Аршанскі (1833—1840), архіепіскап Полацкі (1840—1866), адзін з ініцыятараў Полацкага царкоўнага сабора. Доктар багаслоўя (1825). БіяграфіяУніяцкі епіскапНарадзіўся ў сям’і ўніяцкага святара Стэфана Лужынскага. З-за смерці бацькі выхоўваўся ў стрыечнага дзядзькі, двараніна-католіка. Навучаўся ў Полацкай духоўнай семінарыі (1807—1814), Полацкай езуіцкай акадэміі (1814—1816), скончыў Галоўную каталіцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце (1819) ў ступені кандыдата філасофіі. Па вяртанні ў Полацк стаў адным з бліжэйшых памочнікаў архіепіскапа Іаана Красоўскага. У 1819 годзе быў пасвечаны ў іерэя і прызначаны інспектарам Полацкай уніяцкай духоўнай семінарыі з правамі рэктара. Кіраваў семінарыяй да 1823 года. У 1824 годзе радай Віленскага ўніверсітэта быў абраны прэфектам Галоўнай каталіцкай семінарыі, на пасадзе кафедральнага каноніка заснаваў хор. У 1829 годзе прызначаны асэсарам уніяцкай калегіі ў Пецярбургу, дзе пазнаёміўся з Іосіфам Сямашкам і падтрымаў яго планы па пераводзе ўніятаў у праваслаўе[1]. У 1833 годзе стаў малодшым протаіерэем Полацкага кафедральнага сабора і старшынёй Беларускай кансісторыі. 6 снежня 1833 года Іасафат Булгак прызначыў, а 28 студзеня 1834 года пасвяціў Лужынскага ў епіскапа Аршанскага, вікарыя Беларускай уніяцкай архіепархіі. Пасля смерці Іасафата Булгака ў 1838 годзе атрымаў паўнамоцтвы епіскапа Беларускага (Полацкага). 12 лютага 1839 года разам з Іосіфам Сямашкам, Антоніем Зубкам і іншым уніяцкім духавенствам падпісаў акт Полацкага царкоўнага сабора аб скасаванні Берасцейскай уніі і далучэнні да праваслаўя[2]. У адрозненне ад архіепіскапа Смарагда, выступаў за агульнае, саборнае ўз’яднанне праз асцярожныя ўнутраныя змены ў самой уніяцкай царкве[3]. Праваслаўны архірэй6 сакавіка 1839 года прызначаны епіскапам Аршанскім, вікарыем Магілёўскай епархіі. 7 ліпеня 1840 года быў узведзены ў праваслаўнага епіскапа Полацкага і Віцебскага, з 1841 года — архіепіскапа. Дзейнасць архіепіскапа Васіля на гэтай пасадзе была прысвечана аднаўленню колішніх праваслаўных рэліквій і храмаў, умацаванню праваслаўя сярод насельніцтва. Пры яго ўдзеле быў адрожаны Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр: адрамантавана Спаса-Праабражэнская царква, узведзены багадзельня і жаночае епархіальнае вучылішча. Архіерэй ладзіў хросныя хады з крыжом Ефрасінні Полацкай, у выніку чаго былі сабраны ахвяраванні на аднаўленне манастыра, асвечанага ў 1842 годзе. Ён неаднаразова хадайнічаў аб перанясенні мошчаў святой Ефрасінні з Кіева ў Полацк, аднак станоўчага адказу не атрымліваў[1]. У 1842 годзе перанёс архірэйскую рэзідэнцыю з Полацка ў Віцебск. Актыўна займаўся місіянерскай дзейнасцю, дзякуючы чаму далучыў да праваслаўя 5 тыс. старавераў, для якіх заснаваў аднаверскія прыходы. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў падтрымаў царскія ўлады, за што падвергся нападу з боку паўстанцаў[4]. У 1866 годзе быў вызвалены ад кіравання епархіяй і прызначаны членам Свяцейшага сінода. З’яўляўся ганаровым сябрам Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (1876). У апошнія гады жыцця напісаў манаграфію «Нататкі», заснаваную на ўласных успамінах пра ліквідацыю ўніяцтва ў Паўночна-Заходнім краі. Памёр у Санкт-Пецярбургу 21 студзеня 1879 года. Пахаваны каля царквы ў сваім маёнтку Любашкаве на Віцебшчыне, за савецкім часам надмагілле было знішчана. ПамяцьНа месцы пахавання архіепіскапа, побач з вёскай Макарава цяперашняга Віцебскага раёна ў 2016 годзе быў пастаўлены і асвечаны памятны крыж[5]. Узнагароды
ЗаўвагіЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia