Расецінская культураРасецінская культура — археалагічная культура фінальнага палеаліту, насельніцтва якой XI—X тыс. гадоў таму назад жыло ў міжрэччы Волгі і Акі. Вылучана А. М. Сарокіным у 1983. Назву атрымала па стаянцы Расета-3 (Калужская вобласць, Расія). Выразныя матэрыялы культуры атрыманы на стаянках Альба-1 і 3, Баркі, Замосце-5 (пласт 9), Мініна (ніжні пласт), Ланіна-1, Расета-2, Суконцава-8-11, Таруса-1 (Расія) і інш. Асноўным тыпам нарыхтовак для прылад працы з'яўляліся пласціны і адшчэпы атрыманыя пераважна з аднапляцовачных, атрыманыя пераважна з аднапляцовачных нуклеусаў канічнай і падпрызматычнай формы. Сярод прылад сустракаюцца канцавыя, двайныя і акруглыя скрабкі, вуглавыя, рэтушныя і двухгранныя разцы, вырабы з выемкай, праколкі і свердлы, мікрапласцінкі з затупленым краем, пласціны са скошанымі канцом, ножападобныя з рэтушшу, сякучыя прылады. Вызначальнымі для культуры з'яўляюцца т.зв. расецінскія вастрыі з шыпападобным бакавым выступам, выкананыя ў тэхніцы мікраразцовага сколу, і наканечнікі стрэл на мікрапласцінах, чаранковая частка якіх з аднаго боку падкрэсліваецца выемкай. Паходжанне культуры звязваецца з помнікамі позняга палеаліту Рускай раўніны і разглядаецца ў кантэксце традыцый «усходняга гравету» (стаянкі Гагарына, Хатылёва-2). Мяркуецца, што ў выніку міграцый на мяжы эпох плейстацэну—галацэну насельніцтва культуры стала генетычным продкам мезалітычных кундскай культуры і бутаўскай культуры, помнікі якіх вядомы на тэрыторыі Беларусі. Паводле А. М. Сарокіна, да ліку расецінскіх належаць стаянкі Замошша-2 і Крумплева на р. Заходняя Дзвіна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia