Лука-райкавецкая культураЛука-райкавецкая культура — археалагічная культура плямён, якія ў VIII—X стст. жылі на тэрыторыі Украіны, Малдовы, паўднёвай Беларусі, Балгарыі, Румыніі. Гісторыя вывучэння культурыНазва паходзіць ад селішча каля в. Райкі (урочышча Лука) Бэрдычаўскага раёна Жытомірскай вобласці, якое даследавала экспедыцыя Інстытута археалогіі АН Украінскай ССР у 1946—1948 пад кіраўніцтвам В. К. Ганчарова. Найбольш раннія матэрыялы вылучаны на паселішчах у нізоўях Р. Рось (прыток Дняпра) каля в. Сахніўка ва Украіне (канец VII — сярэдзіна VIII стст.). Лука-райкавецкая культура склалася на аснове пражскай культуры, яе пакінулі ўсходнія славяне на этапе фарміравання дзяржаўнасці ў раннім сярэдневеччы. На тэрыторыі Беларусі помнікі Лука-райкавецкай культуры распаўсюджаны на тэрыторыі пражскай культуры, выходзячы за яе межы на поўначы (паселішча каля в. Радагошча Навагрудскага раёна). Тэрыторыя распаўсюджвання![]() Насельніцтва жыло па берагах рэк на селішчах і гарадзішчах. На фінальным этапе культуры назіраецца сацыяльная стратыфікацыя паселішчаў на племянныя цэнтры, адкрытыя гандлёва-рамесніцкія паселішчы, або протагарады, і аграрныя паселішчы. Жылыя і гаспадарчыя пабудовыПахавальны абрад — трупаспаленне, могільнікі грунтавыя і курганныя. Крэміраваныя рэшткі нябожчыка змяшчалі на рытуальных вогнішчах на гарызонце альбо ў насыпу курганоў. Зафіксаваны канаўкі ці агароджы з вертыкальных бярвён, якія абкружалі пахаванні. Жытлы даследаваліся на селішчах Дружба, Хотамель, Гарадзішча. Прадстаўлены паўзямлянкавымі і наземнымі пабудовамі са зрубавай, слупавой і плятнёва-каркаснай канструкцыяй сцен, плошча 12— 30 м². Ацяпляліся глінабітна-каменнымі пячамі, збудаванымі на падлозе альбо над падпечнай ямай. Рэчавы комплексКераміка ляпная (таўстасценныя пасудзіны з адагнутымі шыйкамі, часам аздобленыя па ўсёй паверхні кругавым хвалістым арнаментам) і кругавая (таўстасценныя гаршкі з вертыкальнымі апьбо адагнутымі вонкі шыйкамі, аздобленымі па ўсёй паверхні кругавым хвалістым і лінейным арнаментам). Рэчавы матэрыял прадстаўлены прыладамі працы, зброяй, даспехамі, рыштункам вершніка і баявога каня, дэталямі касцюма, упрыгажэннямі і побытавымі рэчамі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia