Верталётная эскадрылля «Executive Outcomes»
Верталётная эскадрылля ПВК «Executive Outcomes» — праўрадавае падраздзяленне ў Сьера-Леонэ, якое існавала ў перыяд грамадзянскай вайны 1991—2002 гадоў. У шэрагах эскадрыллі служылі паўднёваафрыканцы, расіяне, украінцы і беларусы. ГісторыяУ сакавіку 1995 года паўднёваафрыканская ПВК «Executive Outcomes» падтрымала ўрад Сьера-Леонэ ў вайне супраць групоўкі АРФ[1]. Супрацоўнікі арганізацыі дзейнічалі тут да падзення сталіцы ў 1999 годзе[2]. У Сьера-Леонэ ПВК мела невялікі парк бранятэхнікі і авіяцыі[3][4] з арсеналаў краін Афрыкі і Усходняй Еўропы[5]. Забяспечыць наймітаў авіяцыяй прапанавалі менавіта ўлады краіны. У кампаніі EO выказаліся за куплю выключна савецка-расійскіх верталётаў[6]. Для абслугоўвання авіятэхнікі паўднёваафрыканцы пачалі наймаць ураджэнцаў былых савецкіх рэспублік. Кампанія набірала верталётчыкаў і наземных спецыялістаў (меркавана пасрэднікамі выступалі дзве фірмы: беларуская «Трансавіяэкспарт» і расійская «Авиатехносервис»[7]). З імі ПВК заключала кантракт. Зарплата для пілота складала каля 4500 долараў ЗША. Байцам кожныя два месяцы падаваўся двухтыднёвы адпачынак[8]. Баявы шляхПершай аперацыяй паветранага атрада стаў налёт на варожую базу ў Ма-Шэрве. Лагер апазіцыі знаходзіўся на схіле гары. Базу абаранялі каля 300 апалчэнцаў АРФ. Урадавыя сілы пры падтрымцы наймітаў «Executive Outcomes» спланавалі аперацыю ў гэтым раёне. За двое сутак уладам удалося істотна аслабіць групоўку праціўніка. Супраць тых, хто працягваў супраціўленне, была кінута эскадрылля. Роберт К. Браўн, відавочца падзей і аўтар часопіса «Soldier of Fortune», аб тым баі успамінаў наступнае[9]:
Поспех аперацыі быў з радасцю сустрэты ва ўрадзе, і, нягледзячы на тое, што аэрамабільныя часці і падраздзяленні спецназа мелі патрэбу ў адпачынку, было вырашана працягнуць наступленне ва ўсходнім кірунку з канчатковай мэтай захопу раёна алмазных радовішчаў у Каіду. Тут зноў быў задзейнічаны верталётны атрад «Executive Outcomes»[10]. Пачынаючы са снежня эскадрыллі ўдалося дасягнуць пералому ў вайне. Падраздзяленне, падтрымаўшы сухапутныя часці афіцыйнага Фрытаўна, выбіла праціўніка ўглыб краіны. У сакавіку 1996 года паўстанцы, знаходзячыся пад ударамі з зямлі і паветра, пакінулі горад Бо, цэнтр алмазаздабыўной прамысловасці[8]. У цэлым за перыяд зімовай кампаніі 1995—1996 гадоў дзякуючы дзейнасці верталётчыкаў атрымалася паспяхова загнаць мяцежнікаў у джунглі[11]. Шмат у чым поспеху эскадрыллі спрыяў той факт, што ў апазіцыі не было чаго супрацьпаставіць уладам. У мяцежнікаў не было ні верталётаў, ні зенітак. Аднак, падчас штурму якога-небудзь аб’екта з верталётаў, баевікі адкрывалі агонь з гранатамётаў РПГ-7. Таму паветраны атрад вымушаны быў трымацца досыць высока і карыстацца ракетамі (замест 12.7-м чатырохствольных аўтаматычных кулямётаў ЯкБ[9]), якія былі вельмі дарагімі. Урад нярэдка адмаўляў верталётчыкам у іх забеспячэнні[8]. Дзейнасць падраздзялення, асабліва выніковасць спецыялістаў з былога СССР, вымусіла ўлады адмовіцца ад паслуг амерыканскіх наймітаў. Існы рэжым ахвотней наймаў авантурыстаў з Расіі і Украіны[8]. Атрад
У эскадрыллі служылі пераважна расійскія і ўкраінскія пілоты і тэхнікі[9]. Спачатку адносіны з паўднёваафрыканцамі ў іх склаліся не лепшым чынам. Як пісаў Пётр Камінскі ў расійскім часопісе «История авиации», славяне лічылі, што дзейнасць калег можа самым негатыўным чынам адбіцца на сумах выплат, а то і зусім на лёсах кантрактаў. Паўднёваафрыканцы, са свайго боку, ганарыліся баявым вопытам, які ў некаторых з іх вылічаўся прыкладна паўтары дзесяткамі гадоў амаль бесперапынных баявых вылетаў, выкананых у розных лакальных канфліктах. Да ўсяго іншага, яны даволі нізка ацэньвалі афганскі вопыт былых савецкіх афіцэраў, лічачы, што сістэма падрыхтоўкі лётнага складу ў СССР сама па сабе выключала выпрацоўку ў курсанта навыкаў хуткага прыняцця самастойных рашэнняў у складанай тактычнай абстаноўцы[12]. На ўзбраенні падраздзялення знаходзіліся верталёты Мі-8Т, Мі-17 і Мі-24 расійскай вытворчасці. Апошнія раней належалі Узброеным сілам Сьера-Леонэ. Стан машын быў жахлівым[8], аднак яны былі адрамантаваны расійскімі тэхнікамі[13]. Першае, з чаго пачалі сваю работу спецыялісты, было складанне «дэфектнай» ведамасці, куды было занесена практычна ўсе бартавое абсталяванне і многія агрэгаты сілавы ўстаноўкі, якія патрабавалі рамонту або замены. Адначасна склалі каштарыс на неабходныя прылады, прыстасаванні, запчасткі, зброю і боепрыпасы. Праз два месяцы верталёты былі аблятаны і заадно атрымалі новы камуфляж. Мі-17 вырашылі пафарбаваць у жоўта-зялёны колер, а Мі-24 — у двухколерны зялёны. Паднавілі і апазнавальныя знакі-бела-блакітныя сцяжкі на кілях[6]. У склад падраздзялення ўваходзілі дзевяць экіпажаў, абслугоўваючы персанал і ахова базы агульнай колькасцю 200 чалавек[8]. Вядомыя байцы
Экіпаж Сапожнікава
Байцы патрапілі ў зону баявых дзеянняў у 1995 годзе. Верталётчыкі вазілі прэзідэнта Сьера-Леонэ і розныя грузы. Па некалькі разоў прыязджалі дадому ў адпачынак. 25 мая 1997 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот. Прэзідэнт Ахмад Тэджан Каба быў скінуты, пасля чаго ўсе чацвёра былі затрыманы саюзнікамі зрынутага рэжыму. Прычым затрыманне адбылося на тэрыторыі суседняй Ліберыі[14]. Мартыновіч, Кулькоў і Сапожнікаў утрымліваліся ў Нігерыі. Чэпеля, які быў жанаты на жыхарцы Сьера-Леонэ, утрымлівалі ў мясцовай турме. Улетку 1998 года, дзякуючы намаганням дыпламатаў, групу ўдалося вызваліць. Члены беларуска-расійскага экіпажа прызнаны ўрадам Кабы, які ў той час ужо вярнуўся да ўлады, міжвольнымі памагатымі путчыстаў[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia