Дзейнасць ПВК «Вагнер» у ЛівііЗ 2018 года на тэрыторыі Лівіі дзейнічала расійская ПВК «Вагнер»[1]. Замежнікі аказвалі падтрымку Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА), лаяльнай Палаце прадстаўнікоў. Паралельна з наймітамі ў краіне працавалі прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ[2]. ГісторыяУ кастрычніку 2018 года брытанскі таблоід The Sun паведаміў, што ў Бенгазі і Табруку з’явіліся дзве расейскія базы. Як сцвярджалася, аб’екты былі створаны пад прыкрыццём групы Вагнера для дзейнасці агентаў ГРУ і байцоў спецназа. Расіяне выконвалі функцыі ваенных саветнікаў[1][3]. Кіраўнік кантактнай групы па ўнутрылівійскім урэгуляванні Леў Дзяньгоў заявіў, што гэтыя паведамленні не «адпавядаюць рэчаіснасці»[4][5]. МЗС Расіі таксама адмаўляла факт прысутнасці груп Вагнера ў краіне[6]. 4 лютага 2020 года генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што арганізацыя не знайшла пацверджанняў прысутнасці наймітаў ПВК «Вагнер» у Лівіі. За месяц да гэтага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што калі ў Лівіі і ёсць расійскія грамадзяне, то яны не прадстаўляюць інтарэсы дзяржавы і грошай ад яе не атрымліваюць[7]. У пачатку чэрвеня войскі УНЗ узялі ў палон чатырох расійскіх наймітаў. Факт наяўнасці палонных расіян прызнаў і МЗС Расіі[8]. КантынгентДа пачатку сакавіка 2019 года ў Бенгазі, паводле крыніц у брытанскім урадзе, знаходзіліся каля 300 супрацоўнікаў ПВК «Вагнер»[9]. У сярэдзіне лістапада Кангрэс ЗША ацаніў колькасць сіл наймітаў у 1400 чалавек[10]. Прадстаўнікі УНЗ задакументавалі прысутнасць у краіне ад 600 да 800 «вагнераўцаў»[11]. У іх лік уваходзілі 25 пілотаў, інструктараў і дапаможны персанал. Лётчыкі выконвалі заданні на пераабсталяваных знішчальніках-бамбардзіроўшчыкаў ЛНА Су-22[10]. 7 мая 2020 года прадстаўнікі ААН выступілі з заявай аб прысутнасці супрацоўнікаў ПВК «Вагнер» у Лівіі. Па іх інфармацыі, на той момант у краіне знаходзіліся ад 800 да 1200 яе наймітаў. Па даных ананімнай крыніцы, расіяне дапамагалі сілам Халіфа Хафтара з абслугоўваннем і рамонтам тэхнікі, а таксама ўдзельнічалі ў баявых аперацыях: аказвалі падтрымку ў якасці наводчыкаў артылерыі і авіяцыі, снайпераў і спецыялістаў па радыёэлектроннай барацьбе. Крыніцы ААН таксама ўсталявалі, што аператыўнікі з расійскай ПВК знаходзяцца ў Лівіі з кастрычніка 2018 года. Па іх ацэнцы, прысутнасць наймітаў істотна ўзмацніла армію Хафтара. Акрамя таго, сцвярджалася, што ў краіне прысутнічала і іншая прыватная ахоўная кампанія — «Расійскія сістэмы бяспекі». Яе спецыялісты ажыццяўлялі абслугоўванне і рамонт ваеннай авіяцыі[12]. Абвінавачванні«Вагнераўцы», як паведамлялася, у шпіталі ў горадзе Эсбія за 50 км на поўдзень ад Трыпалі затрымалі і расстралялі траіх чалавек. Двум іншым ахвярам расіян удалося перажыць пакаранне смерцю[13]. 23 красавіка 2020 года ўрад Фаіза Сараджа абвінаваціў расійскіх наймітаў з ПВК «Вагнер» у выкарыстанні нервова-паралітычнага газу ў раёне Салахадзін на поўдні Трыпалі[14]. Гл. таксамаЗаўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia