Вінаградаўскі раён (Архангельская вобласць)
Вінаградаўскі раён (руск.: Виногра́довский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (Вінаградаўская муніцыпальная акруга, з 2021 года) у складзе Архангельскай вобласці (Расія). Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў пасёлку Бярэзнік. ГеаграфіяВінаградаўскі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Вінаградаўскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Архангельскай вобласці, у сярэднім цячэнні ракі Паўночнай Дзвіны, дзе ў яе ўпадаюць левы прыток Вага і правы прыток Ваеньга. На мяжы з Халмагорскім раёнам урэз паверхні вады ў Паўночнай Дзвіне знаходзіцца на адзнацы 7 метраў над узроўнем мора — гэта найніжэйшы пункт раёна. На мяжы з Верхнятоемскім раёнам урэз вады ў Паўночнай Дзвіне знаходзіцца на адзнацы 20 метраў над узроўнем мора. Ва ўсходняй частцы раёна, на водападзеле басейнаў рэк Пінегі і Паўночнай Дзвіны, знаходзіцца найвышэйшы пункт раёна — 235 метраў над узроўнем мора. Раён размешчаны ў тайговай зоне. Клімат умерана кантынентальны. Плошча раёна 12,56 тыс. км². Плошча зямельнага фонду: 1256077 га (на 01.01.1996 года). Плошча ляснога фонду: 1184025 га. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень 130 км, з захаду на ўсход 170 км. Мяжуе на захадзе з Плясецкім раёнам і гарадской акругай Мірнай, на паўночным захадзе з Халмагорскім раёнам, на паўночным усходзе з Пінежскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Верхнятоемскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Шэнкурскім раёнам. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia