Шэнкурскі раён
Шэнкурскі раён (руск.: Ше́нкурский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў яго межах функцыянуе муніцыпальнае ўтварэнне Шэнкурская муніцыпальная акруга (з 2004 да 2022 гг. — муніцыпальны раён). Адміністрацыйны цэнтр — горад Шэнкурск, размешчаны за 373 км на поўдзень ад Архангельска. ГеаграфіяШэнкурскі раён размешчаны ў паўднёвай частцы Архангельскай вобласці і прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Плошча — 11 297,67 км² (1,9 % тэрыторыі вобласці). У склад муніцыпальнага ўтварэння ўваходзяць горад Шэнкурск і 253 сельскія населеныя пункты, якія ўтвараюць 11 сельскіх адміністрацый і адміністрацыю горада. Мяжуе на захадзе з Няндамскім раёнам, на паўночным захадзе з Плясецкім раёнам, на паўночным усходзе з Вінаградаўскім раёнам, на ўсходзе з Верхнятоемскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Усцьянскім раёнам, на поўдні з Вельскім раёнам. Найбуйнейшыя рэкі: Вага, Неленга, Сюма, Ледзь, Поча, Шэньга, Шэлаша, Падзеньга, Сельменьга, Шэраньга, Пуя, Суланда. Найбуйнейшае возера раёна — Лум. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia