Вольга Уладзіміраўна Бабкова
Вольга Уладзіміраўна Бабкова (нар. 28 лютага 1961, Мінск) — беларуская гісторык-архівіст, пісьменніца. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і інжынера Уладзіміра Сцяпанавіча Голубева (1933—2010, родам з украінскіх Шчорсаў) і філолага Ірыны Паўлаўны Леановіч (1931, родам з Ваўкавыска). Скончыла мінскую школу № 81, гістарычны факультэт БДУ (1984). Працавала ў Заслаўскім заказніку-музеі (1990—1992), пазней архівістам у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, дзе пэўны час узначальвала аддзел старажытных актаў. У 2008—2010 гадах выкладала ў ЕГУ. У 2013—2020 гадах сумяшчала працу ў НГАБ з загадваннем літаратурна-драматургічнай часткай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Належала да Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтарка шэрагу навуковых артыкулаў, некалькіх эсэ і апавяданняў. Выйшла кніга эсэ з гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага «…І цуды, і страхі» (2010). Адна з укладальнікаў зборніка дакументаў «Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.» (2012). Аўтарка шэрагу эсэ, успамінаў і іншага. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (2010). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia