Сяргей Іванавіч Ёрш
Сярге́й Іва́навіч Ёрш (нар. 29 лютага 1972, Слонім) — беларускі гісторык, журналіст. БіяграфіяУ 1989 годзе скончыў слонімскую СШ № 1, у 1994 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 1994—1995 гадах служыў у беларускай арміі. У 1995—1997 гадах працаваў дырэктарам Народнага музея СШ № 4 Слоніма, пасля да 2001 — журналістам газет «Газета Слонімская», «День» (2002), «Наша Ніва» (2002—2004). Выдавец газет «Голас камбатанта» (Слонім-Мінск, 2000—2001), «Наша вера» (Слонім, 2000), часопісу «Слонімскі край» (2000, 2016—2021) і іншых. Адзін з выдаўцоў часопіса «Беларускі Рэзыстанс» (2004—2016). Даследуе беларускае нацыянальнае супраціўленне 1940—1950-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны Жыве ў Мінску. Сям’яЖанаты, мае дачку Рагнеду. КрытыкаУ рэцэнзіі на кнігу «Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі» Юры Туронак адзначае, што Ёрш пашырыў створаны беларускімі эмігрантамі міф пра Вінцэнта Гадлеўскага як заснавальніка БНП і натхняльніка беларускага супрацьнямецкага руху супраціўлення, што несумяшчальна з тагачаснай яго палітычнай пазіцыяй і дзейнасцю[1]. Якуб Наваградцаў у рэцэнзіі на кнігу «Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік» адзначае, што Ёрш у артыкуле «Чорны кот» абсалютна прымае на веру публікацыі беларускіх эміграцыйных выданняў, а тым больш «Беларускага Голасу» з Таронта, што падаецца немэтазгодным. Аднак нарысы Ярша пра ўкраінскае падполле выглядаюць значна лепш: ёсць звесткі і пра арэал дзейнасці, і пра колькасць партызан, і пра акцыі ды кіраўніцтва, чаго няма ў нарысах пра беларускі партызанскі рух пасля вайны[2]. Прэміі
БібліяграфіяКнігі
Брашуры
Артыкулы ў энцыклапедыях
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia