Кандэла
Кандэ́ла (пазначэнне: кд, cd) — адна з сямі асноўных адзінак вымярэння сістэмы СІ, роўная сіле святла, якое выпускаецца ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьвання частатой 540·1012 гэрц, энергетычная сіла святла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср. Прынята ў якасці адзінкі СІ ў 1979 г. XVI Генеральнай канферэнцыяй па мерах і вагах. Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасцю ў гэтай вобласці спектра. Калі выпраменьванне мае іншую частату, то для дасягнення той жа сілы святла патрабуецца бо́льшая энергетычная інтэнсіўнасць. Раней кандэла вызначалася як сіла святла, выпрамененага чорным целам перпендыкулярна паверхні плошчай 1/60 см² пры тэмпературы плаўлення плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэнні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэнне адпавядала старому. Гісторыя
ПрыкладыСіла святла, выпрамененая свечкай, прыкладна роўная адной кандэле (лац.: candela — свечка), таму раней гэтая адзінка вымярэння звалася «свечкай», цяпер гэтая назва з’яўляецца састарэлай і не выкарыстоўваецца. Сіла святла тыпавых крыніц:
Кратныя і дзельныя адзінкіДзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Гл. таксама
Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia