Зіверт (адзінка вымярэння)
Зіверт (пазначэнне: Зв, Sv) — адзінка вымярэння эфектыўнай і эквівалентнай доз іанізуючага выпраменьвання ў СІ (выкарыстоўваецца з 1979 г.). Праз іншыя адзінкі вымярэння СІ зіверт выражаецца наступным чынам: Роўнасць зіверта і грэя паказвае, што эфектыўная доза і паглынутая доза маюць аднолькавую размернасць, але з гэтага не вынікае, што эфектыўная доза лікава роўная паглынутай дозе. Пры азначэнні эфектыўнай дозы ўлічваецца біялагічнае ўздзеянне радыяцыі, яна роўная паглынутай дозе, памножанай на каэфіцыент якасці, які залежыць ад віду выпраменьвання. Адзінка названа ў гонар шведскага радыёфізіка Рольфа Зіверта . Кратныя і дробныя адзінкіДзесятковыя кратныя і дробныя адзінкі ўтвараюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Дапушчальныя і смяротныя дозы для чалавекаМілізіверт часта выкарыстоўваецца як мера дозы пры медыцынскіх дыягнастычных працэдурах (рэнтгенаскапія, рэнтгенаўская тамаграфія, і інш.). Натуральнае фонавае іанізуючае выпраменьванне звычайна раўняецца прыблізна 2,4 мЗв/год[5]. Пры апрамяненні ўсяго цела, доза ў 1 зіверт выклікае змены ў крыві, 2—5 зівертаў выклікае аблысенне і белакроўе, парадку 3 зівертаў прыводзіць да смерці на працягу 30 дзён у 50 % выпадкаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia