Хоць у Юнікодзе і прысутнічае значок ома (Ω, Ohm sign, U+2126), але яго кананічным раскладаннем з’яўляецца загалоўная грэчаская літара амега (Ω, U+03A9), г. з. гэтыя два знака павінны быць неадметныя з пункту гледжання карыстальніка. Рэкамендуецца для пазначэння ома выкарыстаць амегу.
Пры вылічэннях, асабліва рукапісных, варта зважаць на магчымую блытаніну паміж Омам і 0 м (так, 1 Ом і 10 м (метраў) — цалкам розныя велічыні) і паміж 0 і Ω.