Лукаўскі сельсавет (Маларыцкі раён)
Лу́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Лукава. Сельсавет знаходзіцца на паўночным усходзе раёна. Мяжуе з Макранскім і Хаціслаўскім сельсаветамі на поўдні, Велікарыцкім сельсаветам на захадзе, Чарнянскім сельсаветам на поўначы, Дзівінскім сельсаветам Кобрынскага раёна на ўсходзе. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[1]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1144 чалавекі[2], з іх 92,0 % — беларусы, 5,1 % — украінцы, 2,6 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 893 чалавекі[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia