Макранскі сельсавет (Маларыцкі раён)
Макра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Макраны. Сельсавет знаходзіцца на ўсходзе раёна. Мяжуе з Хаціслаўскім сельсаветам на поўдні і захадзе, Лукаўскім сельсаветам на поўначы, Дзівінскім сельсаветам Кобрынскага раёна на паўночным усходзе, Ратнаўскім раёнам Украіны на ўсходзе. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавецкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 23 снежня 2016 года скасавана вёска Кожух[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1880 чалавек[4], з іх 90,2 % — беларусы, 7,2 % — украінцы, 1,7 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 1492 чалавекі[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia