Вуліца Антонава (Гродна)
Вуліца Антонава — вуліца ва ўсходняй частцы горада Гродна, паміж праспектам Касманаўтаў і вуліцай Белуша. Названа ў гонар удзельніка вызвалення Гродна ад нацысцкіх захопнікаў, аднаго з распрацоўшчыкаў плана Беларускай аперацыі 1944 года, ураджэнца Гродна, генерала А. І. Антонава. Раней вуліца называлася Іерусалімская, Танкістаў. Пачала фарміравацца ў другой палове XIX стагоддзя на гарадской ускраіне. Найбольш актыўна забудовалася ў 1960-1970-х гадах. На вуліцы змешчаны Скідзельскі рынак (на скрыжаванні з вуліцай Паліграфістаў), рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда», медыцынскае вучылішча, гарадскія могілкі з помнікам архітэктуры класіцызму — царквой (другая палова 19 ст.), гасцінічны комплекс «Сямашка» (№ 10). На доме № 23, дзе нарадзіўся А. Антонаў, у 1965 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка, а ў 1988 годзе адчынены яго мемарыяльны музей. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia