Вуліца Дамброўскага (Гродна)

Вуліца Дамброўскага
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Раён Фарты

Вуліца Дамброўскага  — вуліца ў Гродна ў мікрараёне Фарты.

Названая ў гонар Яраслава Дамброўскага — аднога з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.

Размяшчэнне

Знаходзіцца ў Ленінскім раёне на паўночна-заходняй частцы горада ў мікрараене Фарты. Пачынаецца ад кругавога скрыжавання з бульварам Ленінскага Камсамола на поўнач, праз 1,2 км паварочвае на ўсход, заканчваецца праз 500 метраў на скрыжаванні вуліц Урублеўскага і Багуцкага.

Гісторыя

Вуліца ўзнікла ў савецкі час, носіць назву ад часу стварэння.

Апісанне

Цалкам складаецца з нумароў на няцотнай старане. На цотнай старане месціцца лясны масіў Пышкі, далей сельскагаспадарчыя землі. Жылыя дамы амаль цалкам пяціпавярховыя «хрушчоўкі».

Транспарт

Па ўсей даўжыні вуліцы ходзяць аўтобусы № 7, 28. На павароце вуліцы знаходзіцца канечны прыпынак аўтобуснага маршруту № 20.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya