Вуліца Свярдлова (Гродна)
![]() Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Названа ў гонар Я. М. Свярдлова ў 1940 годзе. Раней называлася Дзям'янаўская, Татарская, Баніфатарская. Праходзіць ад вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Будзённага. Працягласць каля 500 метраў. Пачала забудоўвацца з XV стагоддзя. У 1729 годзе на вуліцы быў пабудаваны кляштар баніфатараў, які не захаваўся да нашых дзён. У самым канцы XVIII стагоддзя Карл Шыльдхаўз пабудаваў для князёў Агінскіх палац на Дзям'янаўскай[1][2]. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на канцы вуліцы ля высокага яра пабудаваны дзве вадацяжныя вежы. Падчас Вялікай Айчынай вайны вуліца часткова пашкоджана. У 1950-1970-я гады забудоўвалася 3-5 павярховымі жылымі дамамі, па першых паверхах якіх змяшчаліся крамы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia