Выбух на Крымскім мосце (2022)
8 кастрычніка 2022 года на аўтамабільнай частцы Крымскага моста з боку Таманскага паўвострава адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля, які пацягнуў за сабой узгаранне сямі паліўных цыстэрн чыгуначнага састава, што рухаўся ў напрамку Крымскага паўвострава. Здарылася частковае абвальванне двух аўтамабільных пралётаў[1]. У выніку здарэння загінулі чатыры асобы[2]. ПерадгісторыяТранспартны пераход праз Керчанскі праліў, які злучыў Керчанскі паўвостраў на захадзе з Таманскім паўвостравам на ўсходзе, пачалі будаваць у лютым 2016 года, пасля расійскай анексіі Крыма. Расійскія ўлады назвалі будаўніцтва моста «гістарычнай місіяй», адной з ключавых задач для «канчатковага аб’яднання Крыма з Раіяй». У маі 2018 года быў адкрыты аўтамабільны мост, а ў снежні 2019 года ўведзены ў эксплуатацыю чыгуначны мост. У 2022 годзе, з пачаткам расійскага ўварвання, мост выкарыстоўваўся для забеспячэння Узброеных сілаў Расіі на паўднёвым тэатры ваенных дзеянняў расійска-ўкраінскай вайны. Украінскія чыноўнікі і вайскоўцы неаднаразова заяўлялі пра намер знішчыць Крымскі мост, разглядаючы яго як законную ваенную цэль[3]. Так, у жніўні 2022 года дарадца прэзідэнцкай адміністрацыі Міхаіл Падаляк заявіў у інтэрв’ю The Guardian: «Гэта незаконнае будаўніцтва і асноўныя вароты для забеспячэння расійскай арміі ў Крыме. Такія аб’екты павінны быць знішчаны»[4]. Генерал-маёр Узброеных сіл Украіны Дзмітрый Марчанка заявіў, што мост стане «мэтай нумар адзін», як толькі ва Украіны з’явіцца зброя для нападу на яго. Падзея8 кастрычніка 2022 года на праезнай частцы Крымскага моста з боку Таманскага паўвострава прагрымеў выбух. У прэс-службе Крымскай чыгункі заявілі, што ў 6:05 абсталяванне паказала памылку на чыгуначным пуці на чыгуначнай частцы моста, і ў хвасце грузавога цягніка загарэлася цыстэрна. У выніку выбуху разбурана некалькі пралётаў праезнай часткі, спынены аўтамабільны і чыгуначны рух[5]. Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт паведаміў, што быў падарваны грузавік, у выніку чаго загарэліся сем чыгуначных цыстэрнаў з палівам. Адказнасць за выбух спачатку ніхто не ўзяў, а ўкраінскія СМІ Українська правда і УНІАН са спасылкай на ўласныя крыніцы завілі, што гэта была аперацыя Службы бяспекі Украіны[6][7]. Старшыня СБУ Украіны Васіль Малюк пазней паведаміў, што асабіста распрацаваў і рэалізаваў аперацыю. РэакцыіУкраінскаяАфіцыйны акаўнт украінскага ўрада ў Твітэры напісаў у адказ на пажар «sick burn» (бел.: «хворы апёк»), а дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк назваў шкоду «пачаткам»: «Крым, мост, пачатак. Усё незаконнае павінна быць знішчана, усё скрадзенае павінна быць вернута ва Украіну, усё расійскае акупацыйнае павінна быць выгнана»[8]. Мінабароны Украіны параўнала разбурэнне Крымскага моста са знішчэннем крэйсера «Масква», напісаўшы: «Ракетны крэйсер „Масква“ і Керчанскі мост — два сумна вядомыя сімвалы расійскай улады ва ўкраінскім Крыме — апусціліся: „What’s next, Russkies?“» (бел.: «Што далей, рускія?»)[9][10][11]. ![]() Дырэктар Укрпошты Ігар Смілянскі анансаваў выпуск новага набору марак, прысвечанага гэтай падзеі[12]. Monobank , другі паводле велічыні банк Украіны абвясціў аб выпуску новай дэбетавай карты з мостам[11]. Старшыня РНБА Аляксей Данілаў апублікаваў у сацсетках відэа з моста, а таксама відэа, на якім Мэрылін Манро спявае «Happy birthday, Mr President» (бел.: «З днём нараджэння, спадар Прэзідэнт»)[13]. Выбух прагрымеў праз дзень пасля дня нараджэння прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна[14]. РасійскаяРасійскія акупацыйныя ўлады Крыма абвінавацілі ў адказнасці ўкраінскі бок[5]. Прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава абвінаваціла «кіеўскі рэжым» у тэрарызме, а дэпутат Дзярждумы Андрэй Гурулёў заклікаў галоўнакамандуючага «да жорсткага адказу». У красавіку экс-прэзідэнт і намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў: «Адзін з украінскіх генералаў казаў пра неабходнасць удару па Крымскім мосце. Я спадзяюся, што ён разумее, што будзе мэтай у адказ»[15]. Міжнародная
НаступствыМінтранс РФ паведаміў аб аднаўленні паромнай пераправы праз Керчанскі праліў, якая працавала да будаўніцтва Крымскага моста[5]. Крым першапачаткова ўвёў абмежаванні на продаж прадуктаў і паліва. Праз дзве гадзіны стала вядома пра зняцце абмежаванняў у Севастопалі[19]. Крымскі мост з’яўляецца важнай часткай транспартнага злучэння Расіі з Крымам для паўднёвага тэатра ваенных дзеянняў расійска-ўкраінскай вайны. Чакаецца, што частковае разбурэнне Крымскага моста прывядзе да ўзмацнення праблем з забеспячэннем расійскіх войскаў у акупаваным Крыме і ва ўсёй паўднёвай частцы Украіны. Акрамя таго, з закрыццём моста мясцовым жыхарам становіцца цяжэй пакінуць Крым, хоць застаюцца іншыя шляхі, у тым ліку парты[20]. Не менш важны для Крамля сімвалічны характар разбурэння. Адкрыццё моста ў 2018 годзе лічылася адным з найвялікшых дасягненняў Пуціна. Пасля расійскага ўварвання ў 2022 годзе збудаванне было адным з найбольш ахоўных аб’ектаў[21]. За тыдзень да выбуху быў падпісаны ўказ аб анексіі чатырох украінскіх абласцей Расіяй, пасля чаго Расія працягвала пагражаць Украіне ядзернай зброяй у выпадку нападу на аб’екты на анексаваных тэрыторыях[20]. РасследаваннеПа распараджэнні У. Пуціна для расследавання абставін выбуху была створана спецыяльная камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі МНС, Мінтранса, ФСБ, МУС і Нацгвардыі. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце выбуху[22]. Прадстаўнікі спецслужбаў звярнулі ўвагу на змену, якая не змагла выявіць грузавік з выбухоўкай, нягледзячы на ўсталяваныя на пад’ездзе да моста комплексы для назірання за падазронымі грузамі[23]. Як паведамляе Следчы камітэт Расіі, у выніку выбуху загінулі тры чалавекі, у тым ліку мужчына і жанчына, якія знаходзіліся побач з грузавіком[24]. Паводле інфармацыі расійскага выдання «Коммерсантъ», эксперты прыйшлі да высновы, што бомба, якую выкарыстоўвалі для выбуху на мосце, была заснаваная на ракетным паліве і мела магутнасць 10 тон тратылавага эквіваленту. Асноўным зарадам стала сумесевае выбуховае рэчыва на аснове цвёрдага ракетнага паліва, якое змяшчае перхлараты калію або натрыю, а таксама дробнадысперсныя металы. Па іх версіі, самаробную бомбу схавалі пад поліэтыленавай плёнкай. Як сказана ў заключэнні, «для дэтанацыі» ўжылі выбуховае рэчыва на аснове гексагену. Схаваны пад плёнкай дэтанатар спрацаваў ад сігналу GPS-навігатара «ў момант праходжання загадзя зададзенага пункту маршруту»[25]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia