Высокае (Бярозаўскі раён)
Высо́кае[1] (трансліт.: Vysokaje, руск.: Высокое) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана на левым беразе р. Ясельда, за 22 км на паўднёвы ўсход ад Бярозы, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская[2]. ГісторыяПаводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, працаваў ветраны млын. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года войскамі Польшчы. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска пад назвай Высокія ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 20 будынкаў. З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска — цэнтр Высокаўскага сельсавета. У сельсавеце ў той час дзейнічалі пачатковая школа, 9 ветраных млыноў, магазін. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 5 жыхароў вёскі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Перасудавіцкі (з адначасовым пераносам яго цэнтра ў в. Перасудавічы). Паводле перапісу 1959 года сяло. У 1957 годзе на аснове калгасаў «Праўда» і імя Варашылава створаны саўгас імя Варашылава, у 1962 перайменаваны ў саўгас «Белаазёрскі». Рашэннем аблвыканкама ад 27 лістапада 1962 года да Высокага была далучана в. Процы (у 1940 налічвала 24 двары, 136 жыхароў, у 1959 — сяло, 25 гаспадарак, 94 жыхары). У 1970 годзе цэнтр сельсавета і саўгаса «Белаазёрскі», працавалі 8-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фальчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. 24 жніўня 1970 года саўгас рэарганізаваны ў Белаазёрскі племянны птушкаводчы завод, 25 сакавіка 1971 года адноўлены ў саўгас. 21 лістапада 1977 года Перасудавіцкі с/с перайменаваны ў Высокаўскі, вёска стала яго цэнтрам[3]. У 1991 годзе саўгас «Белаазёрскі» пераўтвораны ў калгас «Белаазёрскі» (з цэнтр, сядзібай у Высокім уключаў таксама вёскі Пузі і Мастакі). 1 сакавіка 2002 года Высокаўскі с/с скасаваны, вёска далучана да Стрыгінскага с/с. У 2002 годзе быў адноўлены саўгас «Белаазёрскі». ІнфраструктураДзейнічюць клуб, бібліятэка, сярэдняя школа, пры якой існуе гісторыка-краязнаўчы музей. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з 2-х паралельных вуліц, арынтаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, якія прымыкаюць да аўтадарогі, паралельна да якой да адной з вуліц з паўночнага захаду прымыкае кароткі завулак. Насельніцтва
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia