Стрыгінскі сельсавет
Стрыгі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Стрыгінь. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Совінскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Совіна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Стрыгінскі, цэнтр перанесены ў вёску Стрыгін[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стрыгінскага сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Стрыгінь. 26 лютага 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага сельсавета. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1416 чалавек[3], з іх 96,8 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1112 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia