Галавіцкія
Галаві́цкія[1] (трансліт.: Halavickija, руск.: Головицкие) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 15 км ад Бярозы, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяПаводле перапісу 1897 года — калонія Галавацкія Ласкі ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 50 будынкаў. З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Совінскім сельсавеце. У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 21 жыхара вёскі, на фронце загінулі 14 воінаў-землякоў. У 1949 годзе створаны калгас «Чырвоная паляна», які ў 1951 годзе ўвайшоў у склад калгаса імя Кірава (з цэнтрам у в. Стрыгінь). З 16 ліпеня 1954 года ў Стрыгінскім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка». ПланіроўкаПланіровачна складаецца з рэдка забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход (уздоўж Ясельды, 500—700 м ад ракі), да якой прымыкае кароткая вуліца (у цэнтры); асобныя ўчасткі забудовы. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia