Навое
Наво́е[1] (трансліт.: Navoje, руск.: Новое) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 11 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяПаводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала кузня. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе пад назвай Новы ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства. У 1920-я г. ў вёсцы была створана ячэйка КПЗБ. З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Совінскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 9 жыхароў вёскі. На фронце загінулі 25 воінаў-землякоў. У 1949 годзе быў створаны калгас «Савецкая Беларусь», 25 ліпеня 1951 года ён увайшоў у склад калгаса імя Кірава (цэнтр — в. Стрыгінь). З 16 ліпеня 1954 года ў Стрыгінскім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года ў калгасе імя Кірава. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з 2 паралельных вуліц, арыентаваных з поўначы на поўдзень, іх (з захаду на ўсход) перасякаюць альбо злучаюць некалькі правулкаў. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia