Вытворчасць алейных культур у БеларусіВытворчасць алейных культур у Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем алейных культур у адмысловых гаспадарках. Плошча пасеваўДыяграма паказвае змены ў плошчы насаджэнняў алейных раслін у Беларусі у тыс. га[1]. ![]() Дыяграма паказвае змену долі насаджэнняў алейных раслін ў агульнай плошчы, занятай сельскагаспадарчымі культурамі ў Беларусі у %[1]. ![]() Як можна бачыць, як агульная плошча алейных культур, так і доля алейных у структуры ўсіх насаджэнняў з гадамі памяншалася. Галоўныя культурыРапс![]() У Беларусі рапс з’яўляецца асноўнай алейнай культурай, якая пакрывае дэфіцыт алею для харчовых і прамысловых мэтаў, а таксама кармавога бялку для патрэбаў жывёлагадоўлі. У цяперашні час азімы рапс можа расці практычна ва ўсіх абласцях краіны, аднак перазімоўка яго зніжаецца з захаду на ўсход. Пасеў азімага рапсу ва ўсходніх рэгіёнах — Віцебская, Магілёўская і паўночна-ўсходнія раёны Гомельскай вобласці — адбываецца на 7-10 дзён раней, чым у заходніх абласцях[2]. Дыяграма паказвае змены ў плошчы насаджэнняў рапсу ў Беларусі у тыс. га[3]. ![]() У Беларусі цікавасць сельгаставаравытворцаў да вырошчвання гэтай культуры знізіўся па прычыне неспрыяльных умоў надвор’я. Максімальны паказчык пасеваў рапсу ў краіне быў зафіксаваны ў 2012 годзе — 439 тыс. га. Аднак на фоне значнай гібелі пасеваў і патрэбы у перасеве, патрабавальным дадатковых фінансавых выдаткаў, за 4 сезона дадзены паказчык паменшыўся ў 2 разы да 229 тыс. га. Акрамя таго, скарачэнне пасяўных плошчаў пад рапсам ў Беларусі шмат у чым звязана са зніжэннем коштаў на рапсавы алей на сусветных рынках[2]. Дыяграма паказвае змены ўраджайнасці рапсу ў Беларусі у ц/га[4][5]. ![]() Забеспячэнне насеннемТабліца паказвае дынаміку імпарту насення рапсу ў Беларусь у ц/га[6].
Табліца паказвае долю імпартнай залежнасці Беларусі па насенню рапсу ў %[7].
СояУ Беларусі вырошчванне соі прыжываецца марудна. Першыя доследныя пасадкі адносяцца да сярэдзіны 90-х гадоў. Нязначныя плошчы заняты на паўднёвым захадзе краіны ў Пінскім і Лельчыцкім раёнах[8]. Імпарт соіТабліца паказвае дынаміку імпарту соі ў Беларусь[9].
Такім чынам можна бачыць, што патрэбы рынка па соевых бабах не задавальняюцца, таму маецца патэнцыял развіцця дадзенай галіны. Забеспячэнне насеннемТабліца паказвае дынаміку імпарту насення соі ў Беларусь у ц/га[10].
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia