Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі

Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем цукровых буракоў у адмысловых гаспадарках.

Гісторыя

Цукровыя буракі — важная тэхнічная культура, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці цукру. У 2000-я гады па шэрагу прычын скараціўся імпарт трысняговай сыравіны для вытворчасці цукру (пераважна з Кубы), што вымусіла павялічыць пасевы буракоў прыкладна ўдвая. У 1960-я — пачатку 2000-х гадоў пад цукровыя буракі засявалася 45-60 тыс. га, але да 2005 года плошча пасеваў вырасла да 100 тыс. га. З тых часоў пад цукровыя буракі штогод засявалася 90-110 тыс. га, што складае 1,7 % −1,8 % пасяўных плошчаў[1]. Каля 98 % цукровых буракоў вырошчваюць буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, галоўны спажывец — чатыры цукровыя заводы. Пасевы цукровых буракоў размешчаны недалёка ад гэтых заводаў, з-за чаго 95 % пасеваў размешчаны ў Брэсцкай (20,7 тыс. га), Гродзенскай (33,1 тыс. га) і Мінскай (38,5 тыс. га) абласцях. Невялікія плошчы занятыя буракамі ў Магілёўскай вобласці (4,7 тыс. га), у Віцебскай і Гомельскай абласцях гэта культура не вырошчваецца буйнымі арганізацыямі[2]. Больш за 3 тыс. га засеяна цукровай свёклой ў Баранавіцкім, Камянецкім, Воранаўскім, Гродзенскім, Карэліцкім, Клецкім, Капыльскім, Нясвіжскім, Слуцкім, Салігорскім і Стаўбцоўскім раёнах[3]. Ураджайнасць цукровых буракоў істотна залежыць ад умоў надвор’я, і з сярэдзіны 2000-х знаходзіцца на ўзроўні 30,0—50,0 ц/га. Максімальная ўраджайнасць дасягнута ў 2012 годзе — 50,4 ц/га[4].

Плошча пасеваў

Збор цукровых буракоў па раёнах у 2017 годзе     >200 тыс. т      100–200 тыс. т      50–100 тыс. т      20–50 тыс. т      <20 тыс. т      пасевы адсутнічаюць

Дыяграма паказвае змены ў плошчы цукровых буракоў Беларусі у тыс. га[5][6].

Валавы збор

Валавы збор цукровых буракоў у тыс. тон[5][6][6][7][8][9][10].


Статыстыка збору цукровых буракоў па абласцях (2016 год)[11]:

  • Брэсцкая — 808 тыс. т (19 %) пры ураджайнасці 404 ц/га;
  • Гродзенская — 1679 тыс. т (39 %) пры ураджайнасці 507 ц/га;
  • Мінская — 1623 тыс. т (38 %) пры ураджайнасці 423 ц/га;
  • Магілёўская — 168 тыс. т (4 %) пры ураджайнасці 378 ц/га.

Эканамічныя паказчыкі

Ураджайнасць цукровых буракоў у ц/га[5][6][12].

Сярэдняя рэнтабельнасць цукровых буракоў, рэалізаваных буйнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі сістэмы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у 2018 годзе склала 19,9 % (самая высокая сярод усёй прадукцыі раслінаводства)[13].

Забеспячэнне насеннем

Дынаміка імпарту насення цукровых буракоў[14].

2012 2013 2014 2015 2016
У тонах 408,5 402,8 361,0 389,8 378,6
У млн. долараў 15,9 16,1 15,8 14,2 14,1

Крыніцы

  1. СХРБ 2017, с. 55—59.
  2. СХРБ 2017, с. 66.
  3. СХРБ 2017, с. 75—78.
  4. СХРБ 2017, с. 85.
  5. а б в Ф. И. Привалов (Научно-практический центр НАН Беларуси по земледелию), В. П. Гнилозуб, Ю. М. Чечёткин (Опытная научная станция по сахарной свекле), Беларусь. Состояние и пути развития производства сахарной свеклы в Республике Беларусь (руск.)
  6. а б в г Даныя з дакумента па спасылцы маюць нязначныя адрозненні, але сутнасна пацвярджаюць папярэднюю зноску — Показатели производства сахарной свеклы. С. 28 (руск.)
  7. СХРБ 2017, с. 83.
  8. Беларусь в цифрах, 2019 Архівавана 14 красавіка 2019.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2019. — С. 38.
  9. Валовой сбор основных сельскохозяйственных культур (руск.)
  10. Валовой сбор сельскохозяйственных культур по территории Республики Беларусь (руск.)
  11. СХРБ 2017, с. 99, 105.
  12. Урожайность сельскохозяйственных культур по территории Республики Беларусь (руск.)
  13. СХРБ 2019, с. 182.
  14. Динамика импорта семян сахарной свеклы в государства-члены ЕАЭС. С. 33 (руск.)

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya