Вытворчасць гародніны ў БеларусіВытворчасць гародніны ў Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем гародніны ў адмысловых гаспадарках. У гэтым артыкуле разглядаецца ўся гародніна без уліку бульбы. Пасяўныя плошчыБольш за ўсё плошчаў занята агародніннымі культурамі ў Мінскай (15,1 тыс. га), Гомельскай і Брэсцкай (па 13,7 тыс. га) абласцях. Усяго на 2017 год у Беларусі гародніна вырошчваецца на 65,7 тыс. га[1][2]. Валавы збор гародніныУ 2016 годзе ўсімі гаспадаркамі было сабрана 1891 тыс. т гародніны (275 тыс. т, ці 14,5 % буйнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі, 347 тыс. т ці 18,5 % фермерскімі гаспадаркамі і 1270 тыс. т ці 67 % гаспадаркамі насельніцтва)[3]. Валавы збор гародніны ў тыс. тон[4][5]. ![]() Больш за ўсё гародніны было сабрана ў 2016 годзе ў Мінскай вобласці — 463,9 тыс. т. У Брэсцкай вобласці было сабрана 416,9 тыс. т, у Гомельскай — 322,7 тыс. т, у Гродзенскай — 250,9 тыс. т, у Магілёўскай — 221,8 тыс. т, у Віцебскай — 211,9 тыс. т. У Брэсцкай вобласці больш за ўсё гародніны сабралі фермерскія гаспадаркі, ва ўсіх астатніх абласцях — гаспадаркі насельніцтва[6]. Вытворчасць гародніны ў Беларусі складае каля 199 кг на душу насельніцтва[7]. Закрыты грунтЦяплічны комплекс Беларусі у асноўным прадстаўлены 21 буйной цяплічнай гаспадаркай з агульнай плошчай зашклёных зімовых цяпліц каля 250 га[8]. Валавы збор гародніны закрытага грунта ў тыс. тон[8]. ![]() Галоўныя культурыГалоўнымі культурамі з’яўляюцца капуста (18 % пасяўной плошчы), морква (16 %), цыбуля (16 %), тамат (11 %), агуркі (9 %), часнок (5 %), зялёны гарох (2 %) і іншыя (23 %). Пры гэтым асноўны аб’ём вытворчасці гародніны ў адкрытым грунце даюць морква, капуста, буракі і рэпчатая цыбуля, а ў парніковай гаспадарцы лідарамі з’яўляюцца агуркі, таматы і перац. КапустаВалавы збор капусты ў тыс. тон[9]. ![]() Баланс попыту і прапановы на капусту ў 2017 годзе, тысяч тон[10]:
МоркваВалавы збор морквы ў тыс. тон[11]. ![]() Баланс попыту і прапановы на моркву ў 2017 годзе, тысяч тон[12]:
Цыбуля рэпчатаяВалавы збор цыбулі рэпчатай у тыс. тон[13]. ![]() Баланс попыту і прапановы на цыбулю ў 2017 годзе, тысяч тон[14]:
ТаматВалавы збор таматаў у тыс. тон[15]. ![]() Валавы збор таматаў закрытага грунта ў тыс. тон[8]. ![]() Баланс попыту і прапановы на таматы ў 2017 годзе, тысяч тон[16]:
АгуркіВалавы збор агуркоў у тыс. тон[17]. ![]() Валавы збор агуркоў закрытага грунта ў тыс. тон[8]. ![]() Баланс попыту і прапановы на агуркі ў 2017 годзе, тысяч тон[16]:
Забеспячэнне насеннемУ Рэспубліцы Беларусь у дзяржаўны рэестр сартоў за перыяд з 2001 па 2015 год уключана 75 сартоў і 18 гібрыдаў 30 агароднінных культур селекцыі РУП «Інстытут агародніцтва». Аднымі з найбуйнейшых вытворцаў і рэалізатараў насення айчыннай і замежнай селекцыі з’яўляюцца РУП «Інстытут агародніцтва», РУП «Мінская АСГДС НАН Беларусі», РНДУП «Палескі інстытут раслінаводства», ААТ «Минсксортсемовощ», ДНУ «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі», УА «БДСГА». За 2006—2016 гады ўключаны ў рэестр і дапушчаныя да выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 169 сартоў агароднінных культур (агурок, капуста белакачанная, лук рэпчаты, часнок азімы, морква, перац, баклажан, кабачок, гарох агароднінны, фасоля агароднінная, кукуруза цукровая і інш.), якія створаны айчыннымі навукова-даследчымі ўстановамі. З іх 106 сартоў — для вытворчасці і 63 сарты — для прысядзібнага вырошчвання[18]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia