Вытворчасць яблыкаў у Беларусі![]() Вытворчасць яблыкаў у Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем яблыкаў у адмысловых гаспадарках на тэрыторыі краіны. Яблыня пераважае ўсе астатнія культуры ў структуры пладова-ягадных насаджэнняў краіны. Яе пасадкі займаюць каля 55 % усёй плошчы[1]. Валавы зборВалавы збор яблыкаў у тыс. тон[2]. У Беларусі адзначаецца скарачэнне плошчы насаджэнняў, што звязана з раскарчоўкай непрадуктыўных насаджэнняў для наступнай закладкі новых насаджэнняў у рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016—2020 гады (прадугледжана штогадовая пасадка розных садоў на плошчы 500 га)[3]. ![]() Ёмістасць рынкаНа 2017 год баланс попыту і прапановы на яблыкі выглядаў так[4]:
Варта адзначыць, што ў перыяд міжсезоння (лістапад — чэрвень) аб’ёмы паставак яблыкаў кратна (у 2-3 разы) перавышаюць аб’ёмы паставак у летні перыяд, што ўскосна паказвае на недастатковасць магутнасцяў захоўвання яблыкаў на працягу года. Імпарт яблыкаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕАЭС, тыс. тон[5]. ![]() Такім чынам, можна бачыць, што магутнасць вытворчасці нават напалову не забяспечвае ўнутраныя патрэбы насельніцтва. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia