Вэстмінстэрскі ўніверсітэт
Вэстмінстэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Westminster) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1838 годзе як Каралеўскі політэхнічны інстытут. Гэта быў першы політэхнічны інстытут, які адкрыўся ў Лондане. Політэхнічны інстытут афіцыйна атрымаў Каралеўскую хартыю ў жніўні 1839 года, а ў 1992 годзе стаў Вэстмінстэрскім універсітэтам. Галоўны кампус ВНУ знаходзіцца на Рыджэнт-стрыт у цэнтры Лондана, з дадатковымі кампусамі ў такіх раёнах як Фіцровія, Мэрылебан і Хэрау. Ён таксама кіруе Вэстмінстэрскім міжнародным універсітэтам у Ташкенце (Узбекістан). Універсітэт меў прыбытак у памеры 205,1 мільёна фунтаў за 2017—2018 гады, з якіх 22 мільёны фунтаў прыпадалі на фінансаванне грантаў і кантрактаў. Універсітэт з’яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Асацыяцыі MBA, EFMD, EQUIS і Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў. Сярод выпускнікоў ВНУ ёсць лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне, вынаходнік кардыта, кіраўнікі дзяржаў, палітыкі і мэры, алімпійцы, навукоўцы, кінематаграфісты, лаўрэаты прэміі «Оскар», лаўрэаты Залы славы рок-н-ролу, музыкі, лаўрэаты прэміі «Грэмі», журналісты і паэты. СтруктураУніверсітэт арганізаваны ў тры каледжы і дванаццаць школ, у якіх ёсць каля 65 дэпартаментаў і даследчых цэнтраў:
Універсітэт таксама з'яўляецца сядзібай для Інстытута мадэрнай і сучаснай культуры, Цэнтра даследаванняў дэмакратыі і Інстытута палітычных даследаванняў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia