Вялікая пячатка ЗШАВялікая пячатка ЗША (англ.: Great Seal of the United States) — дзяржаўная эмблема, ужываецца для пацвярджэння сапраўднасці дакументаў выпушчаных урадам Злучаных Штатаў Амерыкі. Вялікая пячатка ЗША мае два бакі. Выяву на пярэднім баку (аверсе) часта называюць гербам ЗША, бо з агульнапрынятым значэнні гербу ў ЗША няма. Апісанне![]() Пярэдні бокНа пярэднім боку пячаткі выяўлены белагаловы арлан. У адной лапе ён трымае 13 стрэл, у другой — аліўкавую галіну, якія сімвалізуюць, што Злучаныя Штаты Амерыкі «хочуць міру, але заўсёды гатовы да вайны». Аліўкавая галіна традыцыйна выяўлена з 13 лістамі і 13 аліўкамі. Галава арла павернута ў бок аліўкавай галіны, што значыць перавагу міру над вайной. У дзюбе арол трымае стужку з надпісам на лацінскай мове «E Pluribus Unum», што значыць «Са шматлікіх — адзінае». Над галавой арла размешчаны 13 зорак у блакітным воблаку. Зоркі размешчаны ў шэрагах 1-4-3-4-1, утвараюць шасціканцовую зорку. На грудзях у арла шчыт з блакітнай гарызантальнай паласой уверсе і 13 вертыкальнымі чырвонымі і сярэбранымі палосамі. Адваротны бок![]() На адваротным боку пячаткі выяўлена няскончаная піраміда, яе вяршыню вянчае вока ў трохвугольніку. Піраміда складзена з трынаццаці ўзроўняў, традыцыйна сімвалізуе 13 штатаў, якія першапачаткова ўваходзілі ў склад ЗША — Масачусетс, Канектыкут, Род-Айленд, Нью-Гэмпшыр, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсільванію, Дэлавер, Вірджынію, Мэрыленд, Паўночную Караліну, Паўднёвую Караліну, Джорджыю. На першым узроўні напісана дата 1776 год рымскімі лічбамі — MDCCLXXVI. Вока на вяршыні піраміды — усёвідушчае вока. Надпіс «Annuit cœptis» значыць «Яно добразычлівае да нашых пачынанняў». Фраза, напісаная на стужцы пад пірамідай, абвяшчае «Novus Ordo Seclorum» — «Новы парадак навекі». Спіс элементаў лікам трынаццаць
Як выглядае пячатка
Цікавыя факты![]() Вялікую пячатку ЗША з 1935 года выяўляюць на адваротным боку банкноты $ 1. Злева выява адваротнага боку пячаткі, справа — пярэдняга боку. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia