Вяртанне (фільм, 2006)
«Вяртанне» (ісп.: Volver) — фільм Педра Альмадовара. Па словах рэжысёра, гэта гісторыя, у якой прысутнічаюць «бабуля, маці, дачка, здані і танга». Фільм удзельнічаў у конкурснай праграме Канскага кінафестывалю 2006 года. Педра Альмадовар атрымаў прыз за найлепшы сцэнарый, а актрысы, якія ўдзельнічалі ў фільме, атрымалі калектыўную ўзнагароду за акцёрскую працу. Анатацыя![]() Педра Альмадовар працягвае адну са сваіх галоўных тэм — жанчыны. Гэта гісторыя пра тры пакаленні жанчын (бабуля, маці і дачка), прадстаўленая праз прызму сямейных, сяброўскіх, суседскіх і любоўных адносін. Пасля сваёй смерці Ірэнэ вяртаецца ў родны горад у відзе здані, каб зрабіць тое, што не паспела пры жыцці — папрасіць прабачэння. У яе ёсць тайна. Яна паўстае перад сваёй малодшай дачкой і ўнучкай. Пачынае весці звычайны лад жыцця: змяняе прычоску, рыхтуе ежу і нават уладкоўваецца на працу (дапамагае сваёй дачцэ — цырульніку). Ужо занадта натуральна і свабодна паводзіць сябе Ірэнэ для здані… Адзіная, каго баіцца здань-маці — сваю старэйшую дачку — валявую Раймунду. У Раймунды, у сваю чаргу, таксама ёсць тайна, а з развіццём сюжэту з’яўляецца яшчэ адна. Ці змогуць гераіні вырашыць усе свае праблемы і ці прывядзе гэта да шчаслівага канца? Узнагароды і намінацыі
Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia