Анатомія падзення
«Анатомія падзення» (фр.: Anatomie d'une chute) — мастацкі фільм 2023 года французскай рэжысёркі Жусцін Трые. Галоўную ролю выканала Сандра Хюлер. Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2023 года на 76-м Канскім кінафестывалі, дзе карціна была ўзнагароджана галоўным прызам — Залатой пальмавай галінай. Фільм атрымаў 6 узнагарод на 49-й цырымоніі ўручэння прэміі «Сезар», у тым ліку за найлепшы фільм. Фільм «Анатомія падзення» таксама атрымаў значны міжнародны поспех, выйграўшы два «Залатых глобуса» і адну прэмію BAFTA. СюжэтПаспяховая пісьменніца Сандра, яе муж Самуэль і іх адзінаццацігадовы сын Даніэль вядуць адасобленае жыццё ў французскіх Альпах. Аднойчы, вярнуўшыся з прагулкі, Даніэль знаходзіць свайго бацьку мёртвым. Па ўсім відаць, што мужчына выпаў з акна. Але што гэта было: няшчасны выпадак, самагубства, забойства? Падазрэнне падае на жонку Самуэля, якая ў момант смерці мужа была з ім адна дома. Жанчыну бяруць пад арышт, а на судзебным працэсе пачынаюць адкрывацца такія падрабязнасці жыцця сямейнай пары, што нават іх любячы сын пачынае сумнявацца ў невінаватасці мамы. Акцёрскі склад
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia