Віктар Мікалаевіч Дашкевіч
Ві́ктар Мікала́евіч Дашке́віч (3 студзеня 1945, Вяціцераўка, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 31 сакавіка 2020, Віцебск) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2016). БіяграфіяЗ 1969 па 1973 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс Веры Рэдліх). З 1973 па 1990 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1990 па 1991 год працаваў дырэктарам Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск). З 1991 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1981 па 1990 год, з 1991 па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупы тэатра імя Якуба Коласа. 20 сакавіка 2020 года Віктар Дашкевіч і ягоная жонка Святлана, загадчыца тэатральнай трупы, адчулі сябе кепска, паднялася тэмпература. На наступны дзень іх паклалі ў лякарню. У мужчыны, які ўжо меў хранічную абструкцыйную хваробу лёгкіх, пацвердзілі COVID-19. Тыдзень ён быў у рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У ноч на 31 сакавіка памёр. Віктар Дашкевіч стаў першай ахвярай каранавіруса ў Беларусі ў часе пандэміі COVID-19 2019—2020 гадоў[2]. Пахаваны на праваслаўных Георгіеўскіх могілках каля вёскі Койтава[3]. УзнагародыЗа вялікі ўклад у эстэтычнае і духоўнае выхаванне гледачоў, актыўную асветніцкую дзейнасць на творчых сустрэчах з гледачом, радыё і тэлебачанні Віктар Дашкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1996), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003), медалём Францыска Скарыны (2010), дыпломам Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў (2011). Ролі ў тэатры![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia