Шарль Перо
Шарль Перо́ (фр.: Charles Perrault; 12 студзеня 1628, Парыж — 16 мая 1703, Парыж) — вядомы французскі пісьменнік-казачнік, паэт і крытык. Сябра Французскай акадэміі з 1671. Сям'яНарадзіўся ў сям'і суддзі Парыжскага парламента П'ера Перо і быў малодшым з яго сямі дзяцей (разам з ім нарадзіўся і брат-блізнюк Франсуа памерлы праз 6 месяцаў). З яго братоў, Клод Перо быў вядомым архітэктарам, аўтарам усходняга фасада Луўра (1665—1680). Кар’ераПа адукацыі юрыст. Вучыўся ва ўніверсітэцкім калежы Бавэ, які, аднак, кінуў, не давучыўшыся. Купіў ліцэнзію адваката, але неўзабаве, наскучыўшы судзейскай пасадай, паступіў клеркам да свайго брата архітэктара Клода Перо і ўвайшоў у давер да Жана Кальбера, так што ў 1660-х гадах ён шмат у чым вызначаў палітыку двара Людовіка XIV у вобласці мастацтваў. У 1663 годзе прызначаны сакратаром ізноў утворанай Акадэміі надпісаў і прыгожай славеснасці. У знакамітай «спрэчцы старых і новых» выступаў апанентам Нікаля Буало, прадстаўляючы «новых». Быў генеральным кантралёрам Сюр’інтэндацтва каралеўскіх будынкаў. Пасля смерці Кальбера (1683) ён папаў у няласку і страціў персанальную пенсію, а ў 1695 годзе страціў і месца сакратара. ТворчасцьАўтар пародый (паэма «Сцены Троі, або Паходжанне бурлеска», 1653), алегарычных паэм, од, пасланняў у стылі галантнай прыдворнай паэзіі. Выступаў супраць эстэтыкі класіцызму (паэма «Стагоддзе Людовіка Вялікага», 1687, дыялогі «Паралелі паміж старажытнымі і новымі…», т. 1-4, 1688-97), палемізаваў з Н. Буало (вершаваная сатыра «Апалогія жанчын», 1694). Сусветную вядомасць прынеслі казкі «Спячая прыгажуня», «Чырвоная Шапачка», «Кот у ботах», «Папялушка», «Хлопчык з ногцік» і інш. (зб. «Казкі маёй матухны Гусі», 1697). Паўплываў на развіццё сусветнай казачнай традыцыі (браты Грым, Х. К. Андэрсен). Яго творы пакладэены на музыку (Дж. Расіні, П. Чайкоўскі, Б. Бартак, С. Пракоф'еў). На беларускую мову яго казкі пераклалі Зм. Колас, Р. Яўсееў. Беларускія пераклады
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia