Віктар Мікалаевіч Кандрацьеў

Віктар Мікалаевіч Кандрацьеў
руск.: Виктор Николаевич Кондратьев
Дата нараджэння 19 студзеня (1 лютага) 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1979(1979-02-22)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, фізікахімік, педагог, выкладчык універсітэта, хімік
Навуковая сфера фізіка[3], фізічная хімія[4][3], хімія[3], малекулярная спектраскапія[d][3] і Фотахімія[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Віктар Мікалаевіч Кандрацьеў (19 студзеня (1 лютага1902, Рыбінск, Расійская імперыя — 22 лютага 1979, Харабалі, СССР) — савецкі вучоны-хімік і фізік, спецыяліст у галіне фізічнай хіміі, элементарных працэсаў, хімічнай кінетыкі, будовы рэчыва, малекулярнай спектраскапіі, фотахіміі. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік АН СССР (1953).

Асноўную вядомасць атрымаў дзякуючы даследаванням у галіне элементарных актаў хімічнага ўзаемадзеяння і іх уплыву на хуткасць праходжання хімічных рэакцый у газавай фазе.

Быў жанаты на Алене Іванаўне Кандрацьевай, якая працавала з ім на працягу многіх гадоў.[5] Бацька балерыны, народнай артысткі СССР Марыны Кандрацьевай (1934—2024).[6][7]

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лютага 1902 года ў горадзе Рыбінск[5] Яраслаўскай губерні ў купецкай стараабрадніцкай сям’і.[8] У 1919 годзе скончыў сярэднюю школу і на працягу аднаго года працаваў у Рыбінскім прыродазнаўча-навуковым таварыстве па лініі краязнаўства.[9] Восенню 1920 года паступіў на фізіка-механічны факультэт Першага політэхнічнага інстытута ў Петраградзе. Многія студэнты адначасова з вучобай займаліся навуковай працай у Дзяржаўным фізіка-тэхнічным рэнтгенаўскім інстытуце (ДФТРІ), стваральнікам і дырэктарам якога быў А. Ф. Іофэ. Ужо на другім курсе, разам з Ю. Б. Харытонам і А. Ф. Вальтэрам, а пазней А. К. Вальтэрам, А. І. Шальнікавым і А. І. Лейпунскім[5] Кандрацьеў пачаў працаваць у лабараторыі электроннай хіміі (па іншым звесткам, у лабараторыі электронных з’яў[10]), якой загадваў М. М. Сямёнаў.[5] З 1921 года з’яўляўся штатным супрацоўнікам ДФТРІ.[9] У 1924 годзе скончыў інстытут і абараніў дыпломную працу па тэме «Іанізацыя пароў соляў»,[9] у якой упершыню ў кантынентальнай Еўропе выкарыстоўвалася мас-спектраметрыя[5], і атрымаў званне інжынера-фізіка. У 1927 годзе (паводле іншых звестак, у 1925—1926 гадах[8]) па даручэнні Іофэ быў камандзіраваны ў Германію, дзе каля года працаваў у другім Фізічным інстытуце ў Гётынгенскім універсітэце, у лабараторыі лаўрэата Нобелеўскай прэміі Джэймса Франка.[5] Адначасова з навуковай працай з 1924 па 1941 год выкладаў у Ленінградскім політэхнічным інстытуце,[11] з 1934 года з’яўляўся прафесарам гэтага інстытута.[12] Таксама ў тым жа годзе ўваходзіў у склад камісіі па даследаванні Сонца пры Акадэміі навук СССР.[10]

У 1931 годзе на базе лабараторыі электроннай хіміі фізіка-тэхнічнага інстытута быў утвораны Інстытут хімічнай фізікі. Кандрацьеў стаў супрацоўнікам новага інстытута[13] і з 1931 года па 1948 год узначальваў лабараторыю элементарных хімічных працэсаў. У жніўні 1944 года разам з інстытутам В. М. Кандрацьеў пераехаў у Маскву[13] і стаў намеснікам дырэктара. Адначасова з асноўнай працай Кандрацьеў выкладаў на фізіка-тэхнічным факультэце МДУ (1948—1951),[14] МФТІ, Інжынерна-фізічным інстытуце, Ваеннай акадэміі хімічнай абароны (жнівень 1944 — май 1946),[10] дзе чытаў курсы лекцый «Хімічная кінетыка» і «Будова рэчыва».

Магіла Кандрацьева на Кунцаўскіх могілках.

У 1934 годзе Кандрацьеву была прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук. У 1943 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам. За працу «Спектраскапічнае вывучэнне хімічных газавых рэакцый» Кандрацьеву ў 1944 годзе была прысуджана Сталінская прэмія першай ступені. У 1953 годзе Віктар Мікалаевіч Кандрацьеў стаў правадзейным членам Акадэміі навук СССР.[14] Загадваў сектарам кінетыкі, аддзелам кінетыкі і гарэння ў Інстытуце хімічнай фізікі.[15] З 1958 па 1964 год — старшыня секцыі хіміі і хімічнай тэхналогіі камітэта па Ленінскіх прэміях у галіне навукі і тэхнікі, з 1959 па 1979 год з’яўляўся старшынёй экспертнай камісіі па прэміях імя Дз. І. Мендзялеева.[8]

З 1957 года быў старшынёй Навуковай рады па хімічнай кінетыцы АН СССР, а з 1966 па 1969 год — прэзідэнтам Міжнароднага Саюза тэарэтычнай і прыкладной хіміі.[16] Удзельнічаў і ўваходзіў у Міжнародны камітэт Міжнароднага сімпозіума па свабодных радыкалах.[17]

Памёр 22 лютага 1979 года ў горадзе Харабалі Астраханскай вобласці.[16] Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.[18]

Навуковая дзейнасць

У якасці дыпломнай працы В. М. Кандрацьеў даследаваў іанізацыю і дысацыяцыю малекул пароў соляў пад уздзеяннем электроннага ўдару на створанай у 1923 годзе ў ДФТРІ першай у Расіі (і трэцяй у свеце) устаноўцы мас-спектраметрыі.[10] У пачатку 1924 года Віктар Мікалаевіч Кандрацьеў абараніў на гэтую тэму дыпломную працу. У 1927 годзе падчас навуковай стажыроўцы ў Гётынгенскім універсітэце пад кіраўніцтвам Джэймса Франка Кандрацьеў вывучаў фотадысацыяцыю двухатамных малекул.[19] Пасля вяртання з Германіі Кандрацьеў пачаў даследаванні хемілюмінесцэнцыі пры рэакцыі шчолачных металаў з малекуламі галоідных соляў.[19] Таксама В. Н. Кандрацьеў і А. І. Лейпунскі вывучалі радыяцыйную (аптычную[20]) стабілізацыю пры рэкамбінацыі атамаў галагенаў; яны паказалі, што пры злучэнні атамаў у нестабільную малекулу ва ўзбуджаным стане, малекула можа перайсці ў стабільны стан («стабілізавацца») шляхам выпраменьвання фатона. Спектры полымя[20] тлумачацца такога роду выпраменьваннем пры рэкамбінацыі.[21] Акадэмік М. М. Сямёнаў, даючы характарыстыку навуковай дзейнасці маладога Кандрацьева, назваў яго «выбітным эксперыментатарам, які ні на адзін год не спыняў асабістую эксперыментальную працу ля лабараторнага стала».[20]

Праца Кандрацьева ў Інстытуце хімічнай фізікі пачалася са спектраскапічнымі даследаваннямі пламені.[22] Ён паказаў, што інтэнсіўнасць выпраменьвання гідраксільнага радыкалу ў разрэжным вадародным пламені[10] вышэйшая за раўнавагу, што сведчыць аб утварэнні свабодных радыкалаў.[22] Затым Кандрацьеў і яго жонка вымералі канцэнтрацыю гідраксільнага радыкалу ў пламені вільготнага вокісу вугляроду[10] з распрацаваным Кандрацьевым метадам лінейнага паглынання ў спектрах.[23][16] Другі распрацаваны Кандрацьевым метад каталітычнай рэкамбінацыі атамаў вымяраў канцэнтрацыю свабодных атамаў,[16] што дазволіла правесці цыкл работ па вымярэнні канцэнтрацыі атамаў вадароду ў пламені.[22] Праведзеныя працы паказалі, што хуткасць ланцуговай хімічнай рэакцыі акіслення вадароду, вокісу вугляроду, ацэтылену і іншых рэчываў вызначаецца хуткасцю рэакцый свабодных радыкалаў,[16] тым самым эксперыментальна даказалі вызначальную ролю свабодных атамаў і радыкалаў у механізме ланцуговых рэакцый.[16][24] Асноўнымі памочнікамі ў гэтых працах былі: А. І. Кандрацьева, А. У. Якаўлева, М. С. Зіскін, Л. І. Аўраменка, Дз. С. Паўлаў, У. У. Ваяводскі.[23]

У 1958 годзе ў свет выйшла манаграфія «Кінетыка хімічных газавых рэакцый», а ў 1959 годзе кніга «Структура атамаў і малекул», якая выйшла таксама на англійскай, французскай і румынскай мовах.[10] З канца 1950-х гадоў Кандрацьеў кіраваў трыма цыкламі эксперыментальных прац. Першы цыкл быў прысвечаны вымярэнням канстант хімічных рэакцый вокісу вугляроду з атамамі кіслароду, элементарных актаў распаду азону і іншых рэакцый. Другі цыкл — гэта працы па кінетыцы рэакцый у гукавых і звышгукавых патоках, па хемаіанізацыі і вагальнай рэлаксацыі. Трэці цыкл звязаны з пошукам новых метадаў вымярэння канстант элементарных працэсаў з выкарыстаннем, напрыклад ЭПР.[25] У 1970 годзе выйшла адна з галоўных кніг В. М. Кандрацьева «Канстанты хуткасці газафазных рэакцый», сапраўдная энцыклапедыя колькаснай хімічнай кінетыкі.[25] Апошняя манаграфія Кандрацьева[26] выйшла ўжо пасля яго смерці.

Бібліяграфія

Асноўная крыніца:[27]

  • Кондратьев В. Н. Элементарные химические процессы. — Л.: ОНТИ. Химтеорет, 1936. — 147 с.
  • Кондратьев В. Н. Свободный гидроксил. — М.: ГОНТИ, Ред. хим. лит., 1939. — 138 с.
  • Кондратьев В. Н. Кинетика химических газовых реакций. — М.: Изд-во АН СССР, 1958. — 688 с.
  • Кондратьев В. Н. Структура атомов и молекул. — М.: Гос. изд-во физ.-мат. лит., 1959. — 524 с.
  • Кондратьев В. Н. Константы скорости газофазных реакций : справочник. — М.: Наука, 1970. — 351 с.
  • Кондратьев В. Н.  Количественный аспект химической газофазной кинетики // Успехи химии : научный журнал. — 1965. — Т. 34. — № 12. — С. 2081—2097.
  • Кондратьев В. Н., Никитин Е. Е. Кинетика и механизм газофазных реакций. — М.: Наука, 1974. — 558 с.
  • Кондратьев В. Н. Количественная кинетика в современной химии // Кинетика и катализ. — 1977. — Т. 18. — № 5. — С. 1093—1097.
  • Кондратьев В. Н., Никитин Е. Е. Химические процессы в газах. — М.: Наука, 1981. — 262 с.

Узнагароды

Асноўная крыніца:[14]

Крыніцы

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
  2. Кондратьев Виктор Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г д Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
  5. а б в г д е Тальрозе В. Л. 1973, с. 5.
  6. Фирер А.. На исторической сцене отметили 85-летие народной артистки СССР Марины Кондратьевой. Музыкальная жизнь. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2023. Праверана 16 лістапада 2023.
  7. Кондратьева, Марина Викторовна. ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2023. Праверана 16 лістапада 2023.
  8. а б в г Центр фотохимии РАН. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2023. Праверана 29 лістапада 2023.
  9. а б в Дубовицкий Ф. И. 1992, с. 84.
  10. а б в г д е ё Дубовицкий Ф. И. 1992, с. 83.
  11. Дубовицкий Ф. И. 1992, с. 85.
  12. Тальрозе В. Л. 1973, с. 12.
  13. а б Институт химической физики (БРЭ) 2017.
  14. а б в Кондратьев Виктор Николаевич. Летопись Московского университета. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2023. Праверана 8 лістапада 2023.
  15. Дубовицкий Ф. И. 1992, с. 773.
  16. а б в г д е Кондратьев Виктор Николаевич (БРЭ) 2009.
  17. VIII Международный симпозиум по свободным радикалам. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2023. Праверана 29 лістапада 2023.
  18. Родился в Рыбинске. Виктор Кондратьев. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2023. Праверана 21 лістапада 2023.
  19. а б Тальрозе В. Л. 1973, с. 6.
  20. а б в Физики о себе 1990, с. 299—301, Семёнов Н. Н. Характеристика научной деятельности В. Н. Кондратьева.
  21. Кондратьев В. Н., Никитин Е. Е. 1981, с. 120, Радиационная стабилизация.
  22. а б в Тальрозе В. Л. 1973, с. 7.
  23. а б Тальрозе В. Л. 1973, с. 8.
  24. Тальрозе В. Л. 1973, с. 9.
  25. а б Тальрозе В. Л. 1973, с. 11.
  26. Кондратьев В. Н., Никитин Е. Е. 1981.
  27. Кондратьев, Виктор Николаевич (1902-1979) книги. RUSIST. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 8 лістапада 2023.
  28. The Bernard Lewis Gold Medal(недаступная спасылка). The Combustion Institute. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2013. Праверана 8 снежня 2013.

Літаратура


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya